24 красавiка 2024, Серада, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАП: Вымушаная праца - новая форма рабства ў Беларусі

60
МАП: Вымушаная праца - новая форма рабства ў Беларусі

Канферэнцыя МАП выставіла пяць патрабаванняў да белорускіх уладаў.

Камітэт аб нормах на 107-й Сесіі Міжнароднай Канферэнцыі Працы, якая прайшла ў Жэневе, дадаў да дванаццаці патрабаванням да ўрада Беларусі ад 2014 года яшчэ пяць. Як паведамляе praca-by.info, cайт Свабоднага прафзвязу Беларусі прааналізаваў усе патрабаванні дыпламатаў і выклаў іх зразумелай, даступнай мовай.

МАП - гэта міжнародная арганізацыя, якая сочыць за справядлівасцю дачыненняў «наймальнік - працаўнік». Яна запатрабавала ад Беларусі спыніць прымус да працы. Вымушаная праца за заробак, на які не згодны работнік, з'яўляецца прымусам. Такая новая форма рабства ў сучаснай Беларусі.

З высноваў Камітэта аб нормах 107-й Сесіі Міжнароднай Канферэнцыі Працы (МАП) Жэнева, 28.05 – 2018.06.08 вынікае: да 12 патрабаванняў МАП ад 2004 года дадаліся яшчэ 5 патрабаванняў ад 2018 года. На дыпламатычнай мове гэта гучыць так: «Прымаючы пад увагу прадстаўленыя ўрадам матэрыялы і вынікі наступнай дыскусіі, Камітэт рэкамендаваў ураду».

Што патрабуе МАП:

- не прымаць законаў з элементамі прымусовай працы;

- прадэманстраваць МАП законы, якія забараняюць прымусовую працу ў Беларусі, і тое, як іх выкарыстоўваюць на практыцы;

- даць гарантыі, што дэкрэт «Аб дармаедах» не будзе на практыцы прымушаць да працы без жадання работніка;

- гарантаваць, што ЛПП не ператворацца ў лагеры з прымусам да бясплатнай працы;

- забяспечыць атрыманне тэхнічнай дапамогі ад МАП для незалежных прафзвязаў і ўрада для прадухілення прымусовай працы на практыцы.

Вось як гэта гучыць у дыпламатаў:

- працягнуць ужыванне ўсіх захадаў для забароны выкарыстання прымусовай працы ў поўнай адпаведнасці з Канвенцыяй. 29 і ўстрымлівацца ад прыняцця заканадаўства, якое можа прыводзіць да выкарыстання прымусовай працы;

- даць Камітэту Экспэртаў інфармацыю, якая належыць да дзеяння раздзелаў дэкрэта Лукашэнкі №182, як у галіне права, так і на практыцы;

- даць Камітэту Экспэртаў інфармацыю, якая пацвярджае замену дэкрэта №3 дэкрэтам №1, уключна з інфармацыяй, якая належыць да дзеяння гэтага дакумента, як у галіне права, так і на практыцы;

- працягваць прадстаўляць інфармацыю аб рэалізацыі Закона №104-3 на практыцы, улічваючы колькасць асоб, змешчаных у ЛПП і абавязаных працаваць, што з'яўляецца формай рэабілітацыі;

- працягваць прымаць тэхнічную дапамогу для поўнага забеспячэння адпаведнасці Канвенцыі №29 як у галіне права, так і на практыцы.

Камітэт МАП прыняў пад увагу вусную заяву прадстаўніка ўрада Беларусі і наступнае яе абмеркаванне.

У дадатак да высноваў Камітэта ад 2016 года і дзеянням урада Камітэт прыняў да ведама тлумачэнні канцэптуальных зменаў, унесеных у структуру дэкрэта Лукашэнкі №3 ад 2 красавіка 2015 года дэкрэтам Лукашэнкі №1 ад 25 студзеня 2018 года, а таксама скасаванне дэкрэта №9 ад 07 снежня 2012 года Дэкрэтам Лукашэнкі №182 ад 27 траўня 2018 года. Аднак Камітэт з турботай паказвае на магчымыя гвалтоўныя спагнанні сум ад выкарыстання прымусовай працы ў выніку дзеяння іншых дэкрэтаў Лукашэнкі, якія яшчэ не былі змененыя.

Камітэт МАП заклікае ўрад прадаўжаць супрацоўнічаць з МАП з тым, каб дамагацца забароны выкарыстання прымусовай працы і інфармаваць аб ужытых захадах на наступным (травень - чэрвень 2019 году) пасяджэнні Камітэта Экспэртаў.

А ўрад Беларусі дыпламатычна нічога не абяцае (папярэднія рэкамендацыі МАП ад 2004 года не выкананыя):

«Прадстаўніца ўрада паказала на тое, што яе ўрад мае намер дзейнічаць у адпаведнасці з міжнароднымі працоўнымі нормамі і накіруе дадатковую інфармацыю ў Камітэт Экспэртаў з тым, каб спрыяць найлепшаму разуменню захадаў, якія выкарыстоўваюцца для выканання Канвенцыі. Яна падкрэсліла, што мэтай гэтых захадаў, прынятых урадам, з'яўляецца барацьба з пэўнымі непажаданым з'явамі як алкагалізм і наркаманія праз наданне дапамогі, рэабілітацыі і наданне паслуг у абароне дзяцей».

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках