19 красавiка 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктар Беларускай сельгасакадэміі асуджаны на тры гады з адтэрмінаваннем

5
Рэктар Беларускай сельгасакадэміі асуджаны на тры гады з адтэрмінаваннем

Суд прызнаў рэктара вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА, Горкі) асуджаны на тры гады з адтэрмінаваннем, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Магілёўскага абласнога суда.

Суд Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў мужчыну вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Выкананне асноўнага пакарання адтэрмінаванае на два гады.

Абвінавачанаму прызначаны штраф памерам 300 БВ (Br7350). Яго пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Прысуд не пачаў законнага дзеяння і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным парадку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках