19 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыякан Кураеў: Пуцін у каласальным крызісе

8
Дыякан Кураеў: Пуцін у каласальным крызісе
АНДРЭЙ КУРАЕЎ

Святар раскрытыкаваў кіраўнічыя якасці гаспадара Крамля.

Дыякан Андрэй Кураеў пракаментаваў «наўпростую лінію» Уладзіміра Пуціна.

– За 4 гадзіны дапамагчы 70 грамадзянам сваёй краіны – для прэзідэнта, шчыра кажучы, драбнавата, – заявіў святар у эфіры «Эха Москвы». – Я не магу сабе ўявіць, каб нават каралева Англіі ў такім рэжыме кіравала б сваёй імперыяй, не кажучы ўжо пра прэзідэнта ЗША і гэтак далей. То-бок гэта кіраванне ўручную праблемамі ТУЖ, смеццевымі звалкамі і гэтак далей азначае, што ён дрэнны кіраўнік.

Калі, прабачце, мне нават дзеці кажуць, што Пуціну няма альтэрнатывы, гэта значыць, ён дрэнны кіраванец: вытаптаў вакол сябе настолькі, што... Ну што значыць, што яму няма альтэрнатывы? Гэта азначае, што задушаныя ўсе інфармацыйныя каналы, што ў людзей няма магчымасці пачуць іншыя меркаванні, прыслухацца да іншых людзей, да іншых канцэпцыяў і гэтак далей. Гэта што, добра, хіба?

Гэта значыць усё гэта – і безальтэрнатыўнасць, і гэтыя наўпростыя лініі – гэта паказнікі каласальнага крызісу і няўмення кіраваць перш за ўсё.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках