25 красавiка 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя ўпершыню пракаментавала сустрэчу Трампа і Кім Чэн Ына

2
Паўночная Карэя ўпершыню пракаментавала сустрэчу Трампа і Кім Чэн Ына

Афіцыйны Пхеньян пацвердзіў пачатак пакрокавага працэсу ядзернага раззбраення.

Першая заява КНДР паводле вынікаў гістарычнага саміту паміж лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам і Дональдам Трампам у Сінгапуры была апублікаваная 13 чэрвеня паўночнакарэйскім дзяржаўным агенцтвам KCNA, паведамляе «Крым. Рэаліі».

У заяве гаворыцца, што абодва лідары падчас сустрэчы «прызналі, што важна захоўваць прынцып паступовых і адначасовых дзеянняў у дасягненні міру, стабільнасці і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава».

У КНДР дадалі, што Кім запрасіў Трампа ў Паўночную Карэю, і прэзідэнт прыняў запрашэнне.

12 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідар КНДР Кім Чэн Ын правялі першую ў гісторыі сустрэчу ў Сінгапуры, паводле вынікаў якой падпісалі «ўсёабдымны дакумент».

Адзін з ягоных пунктаў прадугледжвае абавязальніцтва Пхеньяна «працаваць, каб скончыць дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава» ў абмен на гарантыі бяспекі з боку Трампа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках