28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адчынілі дэ-факта амбасаду на Тайвані

2
ЗША адчынілі дэ-факта амбасаду на Тайвані
ФОТА: REUTERS

Пекін заклікаў Вашынгтон трымацца «палітыкі адзінага Кітая».

Злучаныя Штаты адчынілі на Тайвані новы суперсучасны будынак, які служыць дэ-факта амбасадай Вашынгтона на самакіраваным востраве, які КНР уважае часткай сваёй тэрыторыі, паведамляе «Голас Амерыкі».

На адкрыцці новага будынка Амерыканскага інстытута ў Тайбэі, будаўніцтва якога абышлося на 256 мільёнаў даляраў, прысутнічалі прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь, памочнік дзяржсакратара Мары Ройс і іншыя высокапастаўленыя афіцыйныя асобы. Будынак служыць для прадстаўлення амерыканскіх інтарэсаў на востраве пры адсутнасці фармальных дыпламатычных стасункаў з Тайванем.

Адкрыццё аб'екта выклікала незадаволенасць Пекіна. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных справаў КНР Гэн Шуань заявіў, што Кітай зрабіў «строгае прадстаўленне» Вашынгтону. Паводле ягоных словаў, кітайскі МЗС заклікаў ЗША трымацца «палітыкі аднаго Кітая» і не псаваць двухбаковыя стасункі, а таксама ахоўваць «мір і стабільнасць» у тайваньскім праліве.

Раскол паміж Кітаем і Тайванем адбыўся пасля таго, як камуністы Маа Цзэдуна выгналі нацыяналістаў з кантынентальнай тэрыторыі краіны падчас грамадзянскай вайны 1949 года, аднак Пекін паабяцаў вярнуць Тайвань пад свой кантроль, пры неабходнасці – сілай.

Пекін спыніў кантакты з Тайбэем пасля таго, як у 2016 годзе Цай Інвэнь, лідарка Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, была абраная прэзідэнткай і адмовілася прызнаць Тайвань часткай Кітая. Пекін заклікаў іншыя краіны разарваць дыпламатычныя стасункі з Тайванем і ўзмацніў вайсковую прысутнасць у рэгіёне, праводзячы вайскова-марскія і вайскова-паветраныя вучэнні ў Тайваньскім праліве.

ЗША спынілі фармальныя дыпламатычныя сувязі з Тайванем у 1979 годзе, прызнаўшы камуністычны ўрад Пекіна адзіным у рамках «палітыкі адзінага Кітая». Аднак амерыканскія заканадаўцы прадаўжалі лабіраваць у падтрымку Тайваня, а Вашынгтон прадаўжае прадаваць яму зброю на мільёны даляраў, насуперак пярэчанням Кітая. У сакавіку прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў закон, які заахвочваў узаемадзеянне з Тайванем на высокім узроўні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках