25 красавiка 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар у «Газпрам»: каспійскі газ падбіраецца да Еўропы

9
Удар у «Газпрам»: каспійскі газ падбіраецца да Еўропы
ФОТА: REUTERS

Азербайджан і Турцыя перакройваюць энэргетычную мапу Старога Свету.

Парашэнка дапамагаў адкручваць вентыль. Украіна хоча быць у ліку пакупнікоў.

Азербайджан і Турцыя цягнуць у Еўропу газаправод, закліканы скласці канкурэнцыю пастаўкам "Газпрама" і перакроіць энэргетычную мапу Старога Свету, піша bbc.com.

У аўторак яны ўвялі ў строй цэнтральны адрэзак трубаправоднай сістэмы агульным коштам 40 млрд даляраў, і цяпер ім застаецца пабудаваць крыху менш за 1000 км да Італіі.

Яны плануюць зрабіць гэта да 2020 года. Ці пагражае гэты праект "Газпраму", які цяпер забяспечвае больш за 40% газавага імпарту 28 краінаў-чальцоў Еўразвязу?

Свята ў Дзень Расеі

Еўропа падтрымлівае праект крэдытамі ды льготамі, а ЗША лабіруюць яго на палітычным узроўні. Захад спадзяецца, што ён знізіць залежнасць Еўразвязу ад паставак з Расеі.

Вось як выглядаў газавы рынак Еўразвязу летась:

Хутка на ім павінен з'явіцца новы гулец. Крок да гэтага быў зроблены ў аўторак у турэцкім Эскішэхіры.

Там пры вялікім збегу прэзідэнтаў інаўгуравалі Трансанатолійскі газаправод TANAP. Дата цырымоніі супала з Днём Расеі – галоўным дзяржаўным святам краіны-канкурэнткі новага газаправода.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сабраў маштабную цырымонію.

Сімвалічны вентыль разам з ім адкручвалі, сярод іншых, прэзідэнты Азербайджана Ільхам Аліеў і Украіны Пётр Парашэнка.

Украіна, якая канфліктуе з "Газпрамам", спадзяецца, што зможа набываць азербайджанскі газ, калі ён дойдзе праз Турцыю ў Балгарыю і Румынію.

Газапалітыка

"Газпрам" тым часам будуе за 25 млн даляраў два новыя газаправоды ў Еўропу агульнай магутнасцю 70 млрд кубаметраў за год – "Паўночная плынь – 2" і "Турэцкая плынь". Большая частка гэтай магутнасці прызначаная на скарачэнне транзіту праз Украіну да 10–15 млрд кубаметраў за год з прыкладна 90 млрд цяпер.

Будучыня

Новая труба ад усходняй да заходняй межаў Турцыі даўжынёю амаль 2000 км – цэнтральная частка вялікага газаправода, які атрымаў назву Паўднёвы газавы калідор. Па ім Азербайджан і ягоныя партнёры, уключаючы BP і "Лукойл", збіраюцца прадаваць у Турцыю і Еўропу газ з каспійскага радовішча Шах-Дэніз.

Першы ягоны адрэзак – з Азербайджана праз Грузію ў Турцыю – дзейнічае ўжо 10 гадоў, а апошні трэці адрэзак – з Турцыі ў Італію – павінен быць пабудаваны ў 2020 годзе.

З гэтага часу партнёры спадзяюцца прадаваць 16 млрд кубаметраў за год, з якіх 10 млрд – у Еўропу, астатняе – у Турцыю. Яшчэ праз шэсць гадоў яны гатовыя будуць падвоіць ягоную магутнасць.

Еўропа ж спадзяецца, што гэта толькі пачатак. Калі ў будучыні да трубы змогуць падключыцца іншыя вытворцы – Туркменістан, Іран, Ірак, Ізраіль і Кіпр – пастаўкі патэнцыйна вырастуць да 80–100 млрд кубаметраў за год.

Гэта ўжо будзе адчувальна: цяпер Еўразвяз імпартуе 360 млрд кубаметраў, з якіх блізу 160 млрд прыпадае на расейскі газ. Экспарт "Газпрама" з улікам Турцыі і еўрапейскіх краінаў, якія не ўваходзяць у ЕЗ, яшчэ большы – амаль 200 млрд кубаметраў за год.

І патрэбы Еўропы будуць расці, нягледзячы на стагнацыю попыту, паколькі ўласная здабыча газу там няўхільна падае.

Параўнанне газаправодаў

Аднак для гэтага неабходныя сур'ёзныя перамены ў нестабільных рэгіёнах і ўрэгуляванне застарэлых праблемаў: статусу Каспія, кіпрскага канфлікту, санкцый супраць Ірана і бяспекі ў Іраку.

Удар у спіну

Першая частка $ 40-мільярднага праекта – паўднёвакаўказскі трубаправод (SCP) з Азербайджана праз Грузію ў Турцыю – ужо больш за дзесяцігоддзе прапампоўвае газ з першай фазы Шах-Дэніза.

Гіганцкае радовішча распрацоўвае брытанскі нафтагазавы гігант BP з партнёрамі, сярод якіх – расейскі "Лукойл", малайзійскі Petronas і іранская NIOC.

Другі адрэзак, TANAP, і трэці – Трансадрыятычны газаправод TAP – прызначаны для другой фазы распрацоўкі Шах-Дэніза і выхаду азербайджанскага газу на еўрапейскай рынак.

У BP дзелі ад 12% да 28% у кожным з трох адрэзкаў вялікага газаправода. Яе галоўныя партнёры – усё тыя ж нафтагазавыя дзяржкампаніі Азербайджана і Турцыі.

І расейскія чыноўнікі, і кіраўніцтва "Газпрама" неаднаразова казалі, што не бачаць пагрозы ў продажы расейскага газу ў Еўропу з боку будучага азербайджанскага газаправода, і нават дапускалі супрацоўніцтва і пастаўкі паводле яго некаторых аб'ёмаў газпрамаўскага газу.

З запускам другой чаргі – газаправода TANAP – праект прасунуўся наперад, аднак тут жа атрымаў удар у спіну. Міністр экалогіі ўрада Італіі, радыкальна абноўленага пасля перамогі папулістаў на нядаўніх выбарах, сказаў Reuters на мінулым тыдні, што будаўніцтва трэцяй фазы – газаправода TAP – "на сёння выглядае бессэнсоўным".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках