28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі дзіцячы дом Беларусі афіцыйна наважана закрыць

7
Самы вялікі дзіцячы дом Беларусі афіцыйна наважана закрыць

Пачаты збор подпісаў за яго захаванне.

У вёсцы Вялікія Лётцы пад Віцебскам ёсць самы вялікі ў краіне дзіцячы дом - 84 выхаванцы і блізу сотні чалавек персаналу. Пра сумную сітуацыю, якая там склалася, мы пісалі. Пра тое, што дзіцячы дом збіраюцца зачыніць, казалі даўно - і на днях прынятая адпаведная фармальная пастанова. Пазіцыя людзей, якія працуюць тут адназначная: прыйдзецца ірваць па жывым; для дзяцей, якіх раскідаюць па іншых інтэрнатах, гэта чарговая здрада. Апублікавалі петыцыю.

У гэтай установы ёсць асаблівасці. Дзеці жывуць «сем'ямі» па 10-12 чалавек, якія складаюцца, як правіла, з братоў і сясцёр. Клапоцяцца пра іх выхавальнікі, мужчына і жанчына, па аналогіі з татам і мамай (40% - муж і жонка). Галоўнае, чаго асцерагаюцца цяпер педагогі, гэта тое, што «сем'і» будуць разбітыя, а браты і сёстры пры пераразмеркаванні могуць апынуцца ў розных месцах.

У петыцыі, між іншым, сказана:

«Упраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама вырашанае пытанне пра закрыццё Вялікалёцкага дзіцячага дома і закрыццё школы, размешчанай у вёсцы Вялікія Лётцы Віцебскага раёна. Частка дзяцей плануюць аддаць у прыёмныя сем'і, астатніх перавесці ў іншыя дзіцячыя дамы. На думку мясцовых уладаў, дзецям у прыёмных сем'ях будзе камфортней, бо ўмовы іх пражывання будуць максімальна набліжаны да хатніх. Матэрыяльны бок пастановы пра закрыццё дзіцячага дома - адсутнасць бюджэтнага фінансавання на яго ўтрыманне...»

Работнікі дзіцячага дома адзначаюць, што пры прыняцці пастановы не ўлічанае жаданне дзяцей.

«...Хто ж панясе адказнасць за нармальны псіхаэмацыйны стан дзяцей, якія так адчайна не жадаюць пакідаць дзіцячы дом з яго выхавацелямі, які стаў родным? Ці зможа замяніць прыёмная сям'я прафесійны падыход высокаадукаваных педагогаў са шматгадовым стажам?» - задаюцца пытаннямі складальнікі петыцыі.

Галоўнае патрабаванне аўтараў петыцыі - адмяніць пастанову аб закрыцці мясцовай школы і дзіцячага дома. Сабраныя подпісы плануецца накіраваць у адміністрацыю Лукашэнкі і Міністэрства адукацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках