27 красавiка 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто за $15 мільёнаў купіў даўгабуд блізу «Менск-Арэны»

2
Хто за $15 мільёнаў купіў даўгабуд блізу «Менск-Арэны»
ФОТА З САЙТА MINSKNEWS.BY

Збудаванне знаходзіцца на вуліцы Нарачанскай, 4.

Недабудаваны жылы дом на 369 кватэр блізу «Менск-Арэны» прадалі на аўкцыёне за 15,2 мільёна даляраў, паведаміла сёння агенцтва «Менск-Арэны». Tut.by даведаўся, хто набыў гэты незавершаны аб'ект і калі ён можа быць дабудаваны.

Збудаванне знаходзіцца на вуліцы Нарачанскай, 4. Будаўніцтва гэтага дома пачалося ў верасні 2011-га і павінна было завяршыцца ў студзені 2014-га. Заказчыкам выступіла ІААТ «Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія» (МІБК). Але тэрміны ўзвядзення аб'екта некалькі разоў падаўжаліся, а ў сакавіку 2016-га працы спыніліся. У траўні 2017-га МІБК абвешчаны банкрутам. У рамках працэдуры банкруцтва яе маёмасць некалькі разоў спрабавалі прадаць на адкрытых таргах, але пакупнік знайшоўся толькі з чацвёртай спробы.

Як стала вядома, 11 чэрвеня долю МІБК у 35 403 квадратныя метры за 15,2 млн даляраў набыла кампанія, звязаная з ТДА «Айран», якая актыўна забудоўвае праспект Дзяржынскага.

Дырэктар «Айран» Валерый Шамрыла распавёў, што долю купіла кампанія «Айран Інвест Праект». З ягоных слоў, набытая доля складае блізу 96% у гэтым недабудаваным аб'екце. Як паведамлялася раней, сам дом гатовы на 80%.

ДАЎГАБУД ПАЗНАЧАНЫ ЧЫРВОНАЙ КРОПКАЙ
СКРЫНШОТ З МАПЫ «ЯНДЭКС»

Цяпер пакупніку трэба атрымаць пастанову гарвыканкама, падрыхтаваць праект, абследаваць канструкцыі, зрабіць адвод зямельнага ўчастка і развязаць іншыя працэдурныя пытанні. Гэта можа заняць блізу паўгода, і толькі потым можна прыступаць да будаўніцтва, кажа Шамрыла.

А паколькі асноўныя працы там датычацца фасада і добраўпарадкавання, то выконваць іх можна толькі ў спрыяльны перыяд. Таму ў лепшым выпадку працы можна будзе пачаць у красавіку 2019-га. Калі надвор'е будзе дазваляць, то аб'ект дабудуюць за вясну-лета наступнага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках