23 красавiка 2024, aўторак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску матацыкліст вярнуў кіроўцу недакурак, які той выкінуў у акно

19
Відэафакт: У Менску матацыкліст вярнуў кіроўцу недакурак, які той выкінуў у акно

Такі інцыдэнт у красавіку адбыўся з беларусамі ў Польшчы.

У Менску кіроўца легкавушкі выкінуў на дарогу недакурак, аднак які ехаў ззаду матацыкліст вярнуў яго мужчыну назад. Відэа незвычайнага інцыдэнту апублікавала ў сваім Facebook Кацярына Каўрова, паведамляе tut.by.

«Гэты хлопец на чырвоным матацыкле сёння мой Герой! Чысціня ў нашым горадзе пачынаецца з нас! Сваё смецце, свае бычкі, спадары, вазіце з сабой!» - напісала аўтарка відэа.

Нагадаем, падобны інцыдэнт у красавіку адбыўся з беларусамі ў Польшчы: падчас затору на адной з польскіх дарог з салона беларускай машыны ў бок абочыны стала вылятаць смецце. Кіроўца аўтамабіля, што ехаў ззаду, наважыў вярнуць смецце парушальнікам і растлумачыў, што так рабіць нельга. Турыстам давялося ўсё сабраць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках