28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы прадаўжаюць барацьбу супраць акумулятарнага завода

Берасцейцы прадаўжаюць барацьбу супраць акумулятарнага завода
ФОТА: SVABODA.ORG

У Берасці прайшла канферэнцыя, прысвечаная скандальнаму заводу.

У Берасці прадаўжаецца змаганне праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода з прадстаўнікамі кампаніі «IPOWER». На гэты раз мясцовыя ўлады ініцыявалі сустрэчу з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, каб адказаць на пытанні журналістаў што да завода, перадае «Радыё Рацыя».

Праўда, пускалі на канферэнцыю не ўсіх карэспандэнтаў і блогераў. Свае ўражанні выказаў актывіст Аляксандр Кабанаў:

- Нас на сустрэчу не пускалі, пакуль я не сустрэў Аляксандра Рагачука, не падышоў да яго і не звярнуўся асабіста, мяне не пускалі. Ён ужо загадаў, каб мяне пусцілі. Першапачаткова былі не гатовыя адказваць на нашыя пытанні, якіх у мяне было падрыхтавана шмат. Асноўныя пытанні ад дзяржаўных СМІ былі «вадой», ніякай канкрэтыкі, вострых пытанняў, якія хвалююць людзей непасрэдна, пастаўлена не было. Мы ж прыйшлі задаваць пытанні, якія як раз турбуюць людзей. Тут была калыханка міратворная «баю-люлечкі», усё нармальна ў нас. Мне ўсе пытанні задаць не ўдалося, не было магчымасці. На частку пытанняў, якія я задаў, я задаволены адказамі.

На прэс-канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Брэст», кіраўніцтва раёна і горада, профільных міністэрстваў, кампаніі «IPOWER», ініцыятыўнай групы, якая выступае супраць будаўніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках