19 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёлета ўжо 60% тэрапеўтаў будуць працаваць лекарамі агульнай практыкі

28
Сёлета ўжо 60% тэрапеўтаў будуць працаваць лекарамі агульнай практыкі

Да 2020 года ў Беларусі тэрапеўтаў цалкам заменяць лекары агульнай практыкі.

Сёлета, на планы Міністэрства аховы здароўя, ужо 60% тэрапеўтаў будуць працаваць лекарамі агульнай практыкі і дадаткова кансультаваць як кардыёлагі, эндакрынолагі, лоры, афтальмолагі, пульманолагі. Пра гэта сёння распавяла Алена Богдан, начальніца галоўнай управы арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспэртызы Міністэрства аховы здароўя, піша tut.by.

- У 2017 годзе 40% лекараў першаснага звяна, лекараў-тэрапеўтаў працавалі як лекары агульнай практыкі. Гэта 1174 лекары. Паводле нашых планаў у 2018 годзе як лекары агульнай практыкі павінны працаваць амаль 2 тысячы спецыялістаў. Гэта будзе складаць 60% у нашай сістэме, - распавяла Алена Богдан.

Перад тым, як кансультаваць як лекар агульнай практыкі, медык праходзіць курсы перападрыхтоўкі. Яны ёсць ва ўсіх медыцынскіх ВНУ і БелМАПА.

- На курсах перападрыхтоўкі мы дадаткова навучаем спецыялістаў іншым вузкім кірункам, на якіх сёння працуюць вузкія лекары-адмыслоўцы. Гэта эндакрыналогія, ЛОР, афтальмалогія, пульманалогія, кардыялогія. Плюс Міністэрства аховы здароўя цяпер праводзіць аснашчэнне працоўных месцаў лекараў першаснага звяна неабходным абсталяваннем, - адзначыла яна.

Паводле яе слоў, у кабінеце лекара агульнай практыкі будуць глюкометры (інструмент для вымярэння ўзроўню глюкозы ў крыві), афтальмаскоп (прыбор для агляду вочнага дна), спецыяльныя прыборы для агляду ЛОР-органаў, кардыёграфы (прыбор для вымярэння біяэлектрычнай актыўнасці сэрца), і на пяць лекараў плануецца закупка адной сістэмы холтэраўскага манітаравання, якая дазваляе назіраць за працай сэрца цягам дня.

Нагадаем, плануецца, што да 2020 года ў Беларусі тэрапеўтаў цалкам заменяць лекары агульнай практыкі. Сёння такія лекары ў асноўным працуюць у рэгіёнах, дзе медык павінен валодаць навыкамі ў сумежных спецыяльнасцях.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках