25 красавiка 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У Беларусі захаваецца цёплае і сухое надвор'е

1
Сіноптыкі: У Беларусі захаваецца цёплае і сухое надвор'е

Апублікаваны прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

У найбліжэйшыя дні надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, будзе цёпла і пераважна без ападкаў, паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды (Белгідрамет).

У сераду, 13 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай у крайніх паўднёвых раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні, слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да +10..+16 градусаў, у другой палове дня павысіцца да +20..+26 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У чацвер, 14 чэрвеня, у асобных раёнах краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, удзень навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9 .. + 16 градусаў, максімальная ўдзень ад +19 на паўночным усходзе да +27 градусаў на поўдні краіны.

У пятніцу, 15 чэрвеня, рэспубліка застанецца ў полі павышанага атмасфернага ціску, на паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, удзень навальніцы. Вецер усходні, сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+16, максімальная ўдзень +21..+28 градусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках