20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Relax.by выдаліў артыкул пра скандальную рэстарацыю ў Курапатах

5
Relax.by выдаліў артыкул пра скандальную рэстарацыю ў Курапатах
ФОТА: TUT.BY

Выхад артыкула абурыў абаронцаў урочышча.

Партал Relax.by ўсё ж выдаліў артыкул аб рэстарацыі «Поедем поедим», які знаходзіцца ў 50 метрах ад месца масавых расстрэлаў у Курапатах. Выхад артыкула абурыў актывістаў, абаронцаў месца масавых рэпрэсій і проста тых, каму ідэя рэстарацыі ля некропаля здаецца не самай удалай, піша citydog.by.

Актывісты другі тыдзень пікетуюць новую рэстарацыю «Поедем поедим»: дзяжураць ля ўваходу, не пускаюць наведвальнікаў. Асноўны пасыл актывістаў: урочышча Курапаты - не месца для грамадскага харчавання, а выключна для музея памяці і мемарыяла ў гонар рэпрэсаваных у 1930-х жыхароў Беларусі.

Сёння забаўляльны партал Relax.by ў раздзеле «Тэма дня» апублікаваў агляд «Хатняя кухня і эка-інтэр'ер. Як выглядае новая рэстарацыя «Поедем поедим», якая адкрылася пад Менскам». Артыкул у звыклым для Relax.by стылі апісвае і паказвае інтэр'ер установы, распавядае, што будзе ў меню. Ні пра Курапаты, ні пра канфлікт актывістаў і рэстаратараў у артыкуле няма ні слова. Атрымаць з гэтай нагоды каментары ў галоўнага рэдактара Relax.by пакуль не ўдалося.

На момант выхаду артыкула пад аглядам «Поедем поедим» на Relax.by было блізу 150 каментароў. Практычна ўсе яны - з негатывам і ў адрас рэстарацыі, і ў адрас Relax.by. Сярод каментатараў ёсць і актывісты, і звычайныя менчукі. Мяркуючы з усяго, каментары асабліва рэзкіх актывістаў выдаляюцца.

Праз непрацяглы час, калі колькасць каментароў перавысіла 200, артыкул выдалілі з сайта. І вось як гэта патлумачылі:

«Сайт Relax.by ўвесь час піша пра новыя рэстарацыі, кавярні і ўстановы Менска. Такі фармат публікацый абсалютна бясплатны для рэстаратараў - матэрыялы з'яўляюцца нават калі ўстанова не з'яўляецца кліентам каталога Relax.by. Артыкул пра рэстарацыю «Поедем поедим» быў бясплатным і, як і звычайна, нейтральна апісваў новую рэстарацыю: яе інтэр'ер, кухню, асаблівасці канцэпцыі. Мы меркавалі, што чытачы самастойна прымуць пастанову, ці варта наведваць ўстанову.

Разам з тым, мы не можам не заўважыць, што нават у такім фармаце матэрыял закрануў пачуцці некаторых нашых чытачоў, якія палічылі недапушчальным адкрыццё ўстановы ў непасрэднай блізкасці ад Курапатаў, месцы масавых расстрэлаў беларусаў у міжваенны перыяд. Relax.by - сайт пра рэстарацыі, моду, забавы, гарадское жыццё. Значны палітычны і грамадскі рэзананс не з'яўляецца для нас рэдакцыйнай мэтай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках