Пад Гародняй разбіўся самалёт
- 12.06.2018, 15:38
- 18,266
Ёсць пацярпелыя.
Недалёка ад вёскі Каробчыцы Гарадзенскага раёна аварыйную пасадку здзейсніў Zlin 42M 1975 года выпуску, паведамляе МНС. Пілот выбраўся з транспартнага сродку самастойна, пасажыру спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Самалёт упаў прыкладна а 14.00. Цяпер на месцы працуюць ратавальнікі і супрацоўнікі хуткай дапамогі.
Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі мужчыну. Абодва чальцы экіпажа пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі былі шпіталізаваныя. Самалёт дэфармаваны.
Транспартны сродак дыслацыраваўся на аэрадроме «Караліна» і належыць авіятару-аматару. Паводле папярэдніх звестак, самалёт здзяйсняў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.
Прычыны аварыйнай пасадкі высвятляецца.