20 красавiка 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў траўні здалі рэкордны аб'ём наяўнай валюты

10
Беларусы ў траўні здалі рэкордны аб'ём наяўнай валюты

Дваццаць восьмы месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты.

У траўні чысты продаж вырас на 18% да красавіка, склаўшы, паводле матэрыялаў Нацбанка, 234,7 млн даляраў, піша tut.by.

Рост чыстага продажу адбыўся за кошт павелічэння продажу валюты на 12,2% да красавіка, да 710,1 млн даляраў, набыццё валюты вырасла на 9,5% да 475,4 млн даляраў. Напярэдадні летняга сезону грамадзяне традыцыйна павялічваюць сваю актыўнасць на валютным рынку, набываючы і прадаючы валюту ў адпаведнасці з адпускнымі планамі.

За пяць месяцаў гэтага года беларусы здалі 863,9 млн даляраў чыстымі, за ўвесь мінулы год – 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе чысты продаж склаў 2,4 млрд даляраў.

Суб'екты гаспадарання ў студзені-траўні былі чыстымі пакупнікамі валюты (аб'ём набыцця перавысіў продаж на 425,8 млн даляраў).

Цягам 2017 года адзначалася паступовае паскарэнне росту рэальнага заробку, што, паводле ацэнак экспертаў, рабіла ціск на валютны рынак і магло рабіць ціск на інфляцыйныя працэсы.

Нагадаем, сярэдні заробак у снежні летась рэзка вырас і склаў 995,3 рубля. Аднак у пачатку года адбыўся чаканы адкат, сярэдні заробак у студзені ўпаў да 859 рублёў, у сакавіку ён выйшаў на 927 рублёў, у красавіку – нязначна знізіўся.

Ужо трэці год грамадзяне прадаюць валюту, у тым ліку назапашаныя дэпазіты, імкнучыся захаваць спажыванне пры зніжэнне ўзроўню прыбыткаў. Эксперты прагназуюць, што сёлета тэндэнцыя захаваецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках