У Полацку на Заходняй Дзвіне з'явіліся алейныя плямы
2- 12.06.2018, 9:17
- 12,171
Здарэнне адбылося ў цэнтры горада.
Алейныя плямы выяўленыя на паверхні Заходняй Дзвіны ў Полацку ў раёне вул. Замкавай, паведамілі БелТА ў Віцебскай абласной управе МНС.
У месцы меркаванай крыніцы забруджвання знаходзіцца сцёкавы калектар ліўневай каналізацыі. Супрацоўнікі МНС паставілі загараджальныя боны і апрацавалі паверхню сарбентам.
Мору рыбы не адзначаецца. Наваполацкай гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзятыя пробы вады, арганізаванае назіранне за воднай акваторыяй.
Паведамленне пра выяўленне алейных плямаў на Заходняй Дзвіне (150 м уздоўж берагу) паступіла 11 чэрвеня а 18-й.