20 красавiка 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная інфляцыя»: Кошты ў Беларусі выраслі вельмі моцна

9
«Народная інфляцыя»: Кошты ў Беларусі выраслі вельмі моцна

Большасць беларусаў упэўненыя ў нестабільнасці рубля.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання Нацбанка Беларусі, падчас якога вывучаліся пакупніцкія паводзіны насельніцтва, піша thinktanks.by.

Паводле звестак Нацбанка, які правёў апытанне сярод 2 тысячаў беларусаў, блізу 64% апытаных у траўні рэспандэнтаў адказалі, што кошты ў 2018 годзе «будуць расці гэтак жа інтэнсіўна», як і летась.

Пры гэтым 49,8% апытаных сказалі, што ў 2017 годзе кошты выраслі «вельмі моцна», блізу 39% адзначылі «памяркоўны рост коштаў» і толькі 8,8% апытаных адказалі, што кошты «выраслі нязначна».

Адзначым, што паводле афіцыйных звестак інфляцыя ў Беларусі ў 2017 годзе склала ўсяго 4,6%.

Як раней паведамлялася, у ходзе апытання таксама высветлілася, што за апошнія тры месяцы буйных выдаткаў у 48,1% насельніцтва не было.

У тых грамадзянаў, якія ўсё ж трацілі буйныя сумы за апошні час, найбольш папулярны артыкул выдаткаў быў «лячэнне (сваё, дзяцей, сваякоў)». Так адказала 12,2% апытаных. На трэцім месцы паводле распаўсюджанасці выдаткаў апынуліся набыццё камп'ютарнай тэхнікі, планшэтаў, смартфонаў, мабільных тэлефонаў і да т. п.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках