28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісіі для «дармаедаў» будуць закрытымі

23
Камісіі для «дармаедаў» будуць закрытымі

Улады маюць намер схаваць, як будзе праходзіць праца камісій паводле дэкрэта №1.

Ва ўсёй Беларусі, у адпаведнасці з дэкрэтам №1, ствараюцца сталыя камісіі.

Прадстаўнікі незалежнага прафесійнага звязу РЭП у Гародні пастанавілі вылучыць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі, якія стварае дзяржава.

Пра вынікі «Радыё Рацыя» апавёў намеснік старшыні прафзвязу РЭП у Гарадзенскай вобласці Ігар Банцар: «Камісіі для “дармаедаў” будуць разглядаць у тым ліку так званыя “складаныя жыццёвыя сітуацыі” грамадзянаў Беларусі. Таму прафзвяз РЭП пастанавіў паспрабаваць вылучыць сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камісіі для таго, каб убачыць іхнюю працу знутры. Паглядзець, каб не было падвойных стандартаў».

На думку Ігара Банцара, шанец, каб патрапіць у гэтыя камісіі, вельмі малы: «Спадзяемся, вядома, што мы туды трапім. Хоць надзеі мала. Бо камісіі, відаць, будуць закрытымі, бо ўлада ніяк не будзе афішаваць, як працуе камісія, як яны вызначаюць крытэры “дармаедаў”. Паглядзім, трапім мы туды ці не».

Ад незалежнага прафзвязу РЭП у камісіі пры Ленінскім і Кастрычніцкім райвыканкамах вылучаныя вядомыя ў горадзе актывісты Ежы Грыгенча і Анатоль Мышкевіч.

Нагадаем, 25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1, якім прадугледжаныя захады ў садзейнічанні занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы пра збіранне з працаздольных непрацоўных грамадзянаў збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамi гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты.

Пазней урад вызначыў, хто будзе падпадаць пад дзеянне абноўленага дакумента пра дармаедства – дэкрэта №1. Не занятыя ў эканоміцы беларусы, якія падпадаюць пад дзеянне дармаедскага дэкрэта, будуць паводле поўнага кошту разлічвацца за тры паслугі: газазабеспячэнне, падагрэў вады і ацяпленне.

Фармаваць базу дармаедаў будзе Мінпрацы. Гэтую базу плануюць стварыць да 1 снежня сёлета, яна будзе абнаўляцца раз за квартал.

Папярэдняя версія дэкрэта выклікала масавыя пратэсты сярод насельніцтва.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках