26 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд дачкі Пуціна атрымаў буйны кантракт «Раснафты»

6
Фонд дачкі Пуціна атрымаў буйны кантракт «Раснафты»

У 2017 годзе «Раснафта» стала найбуйнейшым заказчыкам фонду дачкі Пуціна.

Фонд «Нацыянальнае інтэлектуальнае развіццё» (НІР, працуе пры МДУ пад брэндам «Інапрактыка») атрымаў кантракт нафтавай кампаніі «Раснафта» на «распрацоўку тэхналогіі ацэнкі ўласцівасцяў калектараў пры дапамозе рознамасштабных звестак».

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на дакумент.

Фонд павінен распрацаваць тэхналогію ацэнкі ўласцівасцяў нафтавых калектараў. «Інапрактыка» абраная ў якасці адзінага пастаўшчыка.

Прадстаўнік «Раснафты» Міхаіл Лявонцьеў патлумачыў выбар фонду адзіным пастаўшчыком яго спецыялізацыяй на адпаведных распрацоўках.

«Думаю, што ў гэтай вобласці гэта («Інапрактыка», - рэд.) - адзіны пастаўшчык і ёсць. Мы вельмі часта вымушаныя ўкладаць кантракт з адзіным пастаўшчыком, таму што адпаведны прадукт вырабляецца адзіным пастаўшчыком», - сказаў Лявонцьеў.

У 2017 годзе «Раснафта» стала найбуйнейшым заказчыкам фонду «Інапрактыка», вынікае са звестак «СПАРК-Интерфакса» і сайта дзяржзакупак. Кампанія заключыла з фондам пяць кантрактаў на 258,45 млн руб., а яе «дачка» Арктычны навуковы цэнтр - яшчэ тры на 100,77 руб.

Заснавальнікам фонду з'яўляецца МДУ, гендырэктаркай - Кацярына Ціханава. У апякунскі савет «Інапрактыкі» ўваходзяць кіраўнікі буйных расейскіх кампаній і банкаў, у тым ліку кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын.

У пачатку 2016 года Reuters са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да кіраўніцтва МДУ, паведаміў, што Кацярына Уладзіміраўна Ціханава (нар. 31 жніўня 1986 у Дрэздэне), з'яўляецца дачкой прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Гэтую інфармацыю пацвердзілі Bloomberg і міністэрства фінансаў ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках