29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсійны ўзрост у Беларусі могуць павысіць яшчэ на 5 гадоў

49
Пенсійны ўзрост у Беларусі могуць павысіць яшчэ на 5 гадоў

З часам жанчыны і мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў адным узросце.

У Беларусі могуць павысіць пенсійны ўзрост для жанчын да 63 гадоў. Такую магчымасць ужо абмяркоўвалі ў Савеце Рэспублікі - пакуль што на пасяджэнні ў групе экспэртаў. Мяркуецца з 2023 года пачаць новы этап павышэння пенсіённага ўзросту, паведамляе myfin.by.

Планку пенсіённага ўзросту для жанчын могуць падняць з 58 гадоў да 63 гадоў. Як мяркуецца, гэта будзе рабіцца паэтапна на працягу 10 гадоў (да 2032 года). Паводле ацэнак некаторых экспэртаў, такая мера дасць магчымасць захаваць пенсіі на ўзроўні патрэбных 40% ад сярэдняга заробку. Таксама гэта дапаможа стрымаць рост дэфіцыту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пакуль што пенсійны ўзрост павышаецца ў Беларусі кожны год на паўгода. У выніку ў 2022 годзе ён дасягне для мужчын 63 гадоў, для жанчын - 58 гадоў. Гэта адбудзецца ў 2022 годзе.

Калі новая прапанова будзе прынятая, то з часам жанчыны і мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў адным узросце.

Са слоў прэс-сакратаркі Савета Рэспублікі Вольгі Казловіч, падчас дыскусіі ў парламенце (навукова-кансультатыўная рада ў пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця) былі выказаныя розныя меркаванні, былі і альтэрнатыўныя, паведамляе БелТА. Нельга ацэньваць гэтыя меркаванні як адпрацаваныя прапановы, адзначыла яна.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках