20 красавiка 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжарных беларусак накормяць хлебам з вітамінамі

9
Цяжарных беларусак накормяць хлебам з вітамінамі

У Беларусі плануецца выпуск хлебабулачнай прадукцыі для цяжарных жанчын і, якія кормяць грудзямі.

Унікальныя вітамінавыя і мінеральныя комплексы «Славяна» і «Лада» для вытворчасці хлебабулачнай прадукцыі для цяжарных і жанчын, што кормяць, распрацавалі ў БДУ, паведамілі парталу interfax.by ў прэс-службе БДУ. Праект выкананы супрацоўнікамі Навукова-вытворчага цэнтра харчовых тэхналогій УП «Унітэхпрам БДУ» і Белтэхнахлеб.

«Асаблівасць новых комплексаў заключаецца ў адрасным забеспячэнні харчовых прадуктаў жыццёва важнымі кампанентамі, неабходныя для цяжарных жанчын і тых, якія кормяць грудзямі», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі прэс-службы, вітамінавы комплекс «Славяна» змяшчае вітаміны групы В (В1, В2, В9, В12), вітамін РР і інулін, што забяспечвае правільнае развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы плоду і нармальны энэргетычны і метабалічны абмен, паўнавартаснае дзяленне клетак і перадачу генетычнай інфармацыі ад маці будучаму дзіцяці і інш.

«Мінеральны комплекс «Лада» змяшчае кальцый і інулін. Першы умацоўвае косці жанчыны, нагрузка на якія ўзрастае на працягу ўсёй цяжарнасці. Акрамя таго, элемент аказвае станоўчае ўздзеянне на стан нервовай сістэмы, рэгулюе нервова-мышачную перадачу, тым самым папярэджвае гіпертонус цягліц маткі і курчы цягліц ніжніх канечнасцяў. Інулін, які змяшчаецца ў комплексе, павышае засваенне кальцыя і мінералізацыю костак», - распавялі ў БДУ.

У прэс-службе адзначылі, што цяпер праведзеныя біялагічныя даследаванні спецыялізаваных хлебабулачных вырабаў для харчавання цяжарных і жанчын, якія кормяць, а таксама распрацаваны рэцэптуры хлябцоў «Мамчын выбар» з інулінам, «Мамчын выбар», узбагачаны кальцыем, і бессалявыя хлябцы «Мамчын выбар». Мяркуецца, што вытворчасць вітамінізаванай хлебабулачнай прадукцыі пачнецца ў канцы гэтага года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках