24 красавiка 2024, Серада, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 сфераў у Беларусі, дзе больш за ўсё стратных прадпрыемстваў

1
Топ-5 сфераў у Беларусі, дзе больш за ўсё стратных прадпрыемстваў
ФОТА: BYMEDIA.NET

Супрацоўнікі якіх галінаў трапляюць у групу рызыкі.

Афіцыйная статыстыка налічвае ў Беларусі 17,5% стратных арганізацый дзяржаўнай уласнасці і прадпрыемстваў з дзеллю дзяржуласнасці.

Thinktanks.by склаў рэйтынг галінаў, дзе дзейнічае найбольшая колькасць стратных прадпрыемстваў, зыходзячы з асноўных паказнікаў дзейнасці арганізацый дзяржаўнага сектара за студзень – сакавік 2018 года, апублікаваных Белстатам.

За аснову была ўзятая ўдзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці даследаваных арганізацый у відах эканамічнай дзейнасці.

Найбольшая колькасць стратных прадпрыемстваў у Беларусі занятая вытворчасцю гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў. У гэтай сферы стратных арганізацый 46,2%. У «жывых» лічбах страты гэтай сферы дзейнасці ў 1-м квартале склалі 63 млн 533 тыс. рублёў.

На другім месцы ў колькасці стратных структураў (45,5%) – аптовы і раздробны гандаль аўтамабілямі, матацыкламі і іх рамонт.

Трэцяе месца з удзельнай вагой працы ў мінус арганізацый (37,5%) заняла такая, здавалася б, прыбытковая сфера, як вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Характэрна, што менавіта прадпрыемствы гэтай сферы паставілі рэкорд стратаў у рэальных грошах. Іх мінус у 1-м квартале склаў 138 млн 719 тысячаў рублёў.

Чацвёрты паказнік у стратнасці структураў (35,8%) – у вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра.

Пяты (35,6%) – у вытворчасці гатовых металічных вырабаў, акрамя машынаў і абсталявання.

Па дарозе ў перадавікі

А што з галінамі, якія дзяржава раней традыцыйна датавала? Паводле статыстыкі, яны выцягваюць эканоміку з стратаў.

Так, сельская гаспадарка Беларусі налічвала ў 1-м квартале 2018 года ўсяго 11,1% стратных структураў і ў цэлым за гэты перыяд прынесла прыбытак 84 млн 994 тыс. рублёў.

У ахове здароўя і сацыяльных паслугах налічвалася 13,2% стратных арганізацый. У цэлым гэтая галіна спрацавала з прыбыткам 5 млн 520 тыс. рублёў.

У адукацыі апынуліся стратнымі 20% арганізацый. Аднак высветлілася, што са студзеня да сакавіка настаўнікі спрацавалі ў невялікую, але страту. Яна склала 1 тысячу беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках