25 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Аматары тхэквандо паказалі гледачам захапляльнае шоу

Відэафакт: Аматары тхэквандо паказалі гледачам захапляльнае шоу

Спартоўцы трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

У многіх гледачоў, якія з'явіліся на гэтае шоу у Сеуле (Паўднёвая Карэя), перахапіла дыханне, бо 8212 чалавек, якія адначасова паказваюць свае навыкі тхэквандо, глядзеліся вельмі эфектна, піша сайт 120.su.

На падзеі прысутнічаў афіцыйны прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінеса Райманд Маршал, які заявіў, што шоу гэтае стала рэкордным за сваю масавасць.

Перад тым як паказаць свае навыкі строгаму суддзю, удзельнікі правялі два трэніровачныя выступы, каб адтачыць тэхніку. Па-майстэрску пастаўленая дэманстрацыя доўжылася 10 хвілінаў, і ўсе аматары баявых мастацтваў былі апранутыя ў традыцыйную вопратку.

Арганізатарамі мерапрыемства, якое транслявалася на мясцовым тэлебачанні, выступілі Нацыянальная федэрацыя тхэквандо, кампанія «Brand & Company Co. Ltd» і тэлевізійная сетка «Christian Television System Co LTD».

У шоу ўдзельнічалі людзі ўсіх узростаў, якія прадэманстравалі свае навыкі з вялікім задавальненнем і майстэрствам – доказам таму можа служыць той факт, што ўсяго толькі 150 чалавек былі дыскваліфікаваныя за недастатковы прафесіяналізм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках