29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі чатыры срэбныя медалі ЧЕ ў веславанні на байдарках і каноэ

Беларусы заваявалі чатыры срэбныя медалі ЧЕ ў веславанні на байдарках і каноэ

Чэмпіянат Еўропы ў веславанні праходзіць у Бялградзе.

Беларускія весляры заваявалі ў нядзелю чатыры срэбныя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе tut.by.

Вольга Худзенка стала другой на дыстанцыі 500 метраў байдаркі-адзіночкі з вынікам 1.48,762, саступіўшы толькі вугорцы Дануце Козак (1.47,742).

Надзея Макарчанка і Вольга Клімава заваявалі срэбра на дыстанцыі 500 метраў каноэ-двойкі (1.56,238). Золата тут таксама дасталася Вугоршчыне.

Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай фінішавалі другімі на дыстанцыі 200 метраў каноэ-двойкі, усяго 0,2 секунды саступіўшы расейскаму дуэту.

Нарэшце, Алена Ноздрава і Каміла Бобр сталі другімі ўслед за вугоркамі на дыстанцыі 200 метраў каноэ-двойкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках