19 красавiка 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Хірургі інкаў пераўзыходзілі сучасных лекараў

10
Навукоўцы: Хірургі інкаў пераўзыходзілі сучасных лекараў

Даследнікі не ведаюць, як менавіта медыцына інкаў дасягнула такіх высокіх паказнікаў.

Навукоўцы з Універсітэта Маямі вывучылі 800 чэрапаў людзей, якія зазналі трэпанацыю ў часы імперыі інкаў у Перу ў перыяд з IV стагоддзя да нашай эры да XVI стагоддзя нашай эры, і вызначылі, што адсотак тых, хто выжыў пасля аперацыі, быў вышэйшым, чым у часы Грамадзянскай вайны ў ЗША, піша segodnya.ua.

Разам з тым даследаванні навукоўцаў дазволілі даведацца, што першыя спробы трэпанацыі ў інкаў былі няўдалымі. У IV–II стагоддзях да нашай эры адсотак тых, хто выжыў, не перавышаў сарака. Найвышэйшай адзнакі – 91% – ён дасягнуў у перыяд з XI да XV стагоддзе. У наступнае стагоддзе сярэдні каэфіцыент апусціўся да інтэрвалу 75–83%. Варта адзначыць, што смяротнасць ад трэпанацыі ў часы Грамадзянскай вайны складала 46–56%.

На гэты момант даследчыкі не ведаюць, як менавіта хірургі інкаў дасягнулі такіх высокіх паказнікаў, але ў іх ёсць здагадкі адносна таго, чаму ў часы Грамадзянскай вайны смяротнасць была высокай. Паводле словаў навукоўцаў, падчас вайны лекары не стэрылізавалі інструмент і прасоўвалі ў адкрыты чэрап пальцы, каб прамацаць рану і костку. Інкі ж нейкім чынам спраўляліся з заражэннем і, як мяркуецца, выкарыстоўвалі лісце какаінавага куста для анэстэзіі.

Навукоўцы ацэньвалі смяротнасць паводле ступені рэмадэлявання косткі. Калі на чэрапе не засталося слядоў гаення раны, то яны меркавалі, што чалавек памёр праз аперацыю, а калі костка насіла сляды карэкцыі, то прызнавалі такіх пацыентаў здаровымі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках