20 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сарока і Стасевіч – галоўныя надзеі зборнай Беларусі

Сарока і Стасевіч – галоўныя надзеі зборнай Беларусі

Таварнякі з вугорцамі і фінамі атрымаліся абсалютна рознымі.

Выхаванцы Крывушэнкі скончылі падрыхтоўку да Лігі нацый. Калі шчыра, не вельмі зразумела, чаго чакаць ад каманды ў гэтым турніры. Эмоцыі ад убачанага ў апошніх спарынгах «нацыяналкі» занадта супярэчлівыя. У сераду «белакрылыя» перагулялі зборную Вугоршчыны, якая пару гадоў таму прабілася ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, але не змаглі разжыцца перамогай. У суботу яны ж нічога не супрацьпаставілі камандзе Фінляндыі і перарвалі беспахібную серыю з чатырох матчаў.

Самае важнае, што трэба ведаць пра гэтыя сустрэчы.

Стасевіч – найлепшы гулец зборнай наўпрост цяпер

Да канца траўня крайні хаўбек БАТЭ набраў узрушальную форму: у двух апошніх матчах за клуб забіў два шыкоўныя мячы (раз, два), у «нацыяналцы» ён таксама рабіў рэчы, прычым на гульню з Вугоршчынай выйшаў з капітанскай павязкай. У Берасці Стасевіч быў вельмі ўдалы: увесь час браў ініцыятыву на сябе, лез у абводку, біў у браму і грузіў мяч у штрафную. Менавіта пасля падачы Стасевіча з кутняга Сарока вызначыўся голам у браму вугорцаў. Увогуле, за пяць апошніх сустрэчаў за галоўную каманду краіны барысаўчанін набраў чатыры балы паводле сістэмы «гол + пас». Гледачы АСК «Брэсцкі» нават наладзілі яму ў сераду авацыю.

Супраць фінаў Стасевіч выйшаў толькі на 68-й хвіліне. Да гэтага правы фланг беларусаў быў зусім не актыўны ў атацы. За апошнія 20 хвілінаў сустрэчы Ігар глядзеўся значна цікавей за свайго папярэдніка Кавалёва. Ён адзначыўся самым небяспечным ударам беларусаў у сустрэчы: магутна стрэліў са штрафнога ў левы ніжні кут, але галкіпер здолеў парыраваць мяч. Дарэчы, у двух апошніх матчах зборнай за стандарты адказвалі Стасевіч і Бага.

Шчарбіцкі выдатна дэбютаваў, нягледзячы на ляп у канцоўцы сустрэчы

Сустрэча ў Тампэрэ для Яўгена Шыкаўкі і Дзяніса Шчарбіцкага стала дэбютнай у футболцы нацыянальнай каманды. Нападнік запомніўся жаданнем праявіць сябе і парачкай удараў міма рамкі. Галкіпер БАТЭ выглядаў значна больш карысна. Дзянісу даводзілася часта ўступаць у гульню і выбаўляць каманду. Калі б не ягонае ўменне правільна выбіраць пазіцыю і класна дзейнічаць на выхадах, візіт у краіну Суомі мог бы скончыцца для беларусаў зусім сумна. Брамнік ратаваў партнёраў ад дакладных галоў, але на 75-й хвіліне памыліўся сам, не справіўшыся з простым ударам Ягубі.

І Шчарбіцкі, і Гарбуноў у апошніх спарынгах у цэлым дзейнічалі ўпэўнена, хоць і прапускалі. Чаго не скажаш пра нашых абаронцаў. Асабліва няўдала абаронцы гулялі з фінамі. Яны занадта моцна прыціскаліся да брамы, ствараючы парывы паміж лініямі (тое самае назіралася ў пачатку сустрэчы з вугорцамі). Фіны раздзіралі абарону «белакрылым» праз кароткія перадачы. На шчасце, большую частку сустрэчы Шчарбіцкі быў надзейны.

Блог «Аршанскі вакзал» tribuna.com.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках