5 траўня 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы жывуць у чаканні значнага росту коштаў

5
Беларусы жывуць у чаканні значнага росту коштаў

Інфляцыйныя чаканні сталі праблемай №1.

У Беларусі растуць інфляцыйныя чаканні насельніцтва. Гэта вынікае з агучаных Нацбанкам звестак за травень. Толькі пятая частка беларусаў - 20,4% - мяркуюць, што ў найбліжэйшыя 12 месяцаў інфляцыя будзе расці павольней, чым цяпер. Астатнія апытаныя перакананыя, што рост коштаў тавараў і паслуг паскорыцца і будзе такім жа інтэнсіўным, як цяпер.

Для параўнання: у лютым гэтага года 23,9% беларусаў меркавалі, што ў найбліжэйшыя 12 месяцаў тэмпы інфляцыі знізяцца. А ў лістападзе мінулага года такога меркавання прытрымлівалася 19,5% насельніцтва.

Вырасла колькасць беларусаў, якія думаюць, што цяпер не самы спрыяльны час для буйных набыткаў. У траўні такога меркавання прытрымлівалася 66,3% апытаных, а ў лютым - 65%.

Павялічылася колькасць беларусаў, у якіх за апошнія 3 месяцы не было буйных набыткаў - 48,1% у траўні супраць 45,4% у лютым.

Нагадаем, у сакавіку Лукашэнка даручыў ураду знізіць інфляцыйныя чаканні беларусаў, якія былі высокімі.

Тады дыктатар заявіў, што «ведае, што стаіць за гістарычна нізкім узроўнем інфляцыі», але назваў рост коштаў праблемай №1.

Аналітыкі ЕАБР чакаюць, што сёлета ў Беларусі адбудзецца некаторае паскарэнне інфляцыі. «Адкладзены эфект росту заробку і пашырэння крэдытавання на фоне захавання высокіх інфляцыйных чаканняў стане фактарам некаторага паскарэння інфляцыйных працэсаў у 2018 годзе», гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках