25 красавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні з трох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні з трох беларускіх прадпрыемстваў

Санкцыі супраць астатняй беларускай малочнай прадукцыі прадаўжаюць захоўвацца.

Рассельгаснагляд з 11 чэрвеня здымае часовыя абмежаванні на пастаўкі малочных прадуктаў у дачыненні да трох беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскай структуры.

«Рассельгаснагляд мяркуе за магчымае скасаваць з 11 чэрвеня часовыя абмежаванні на пастаўкі малочных прадуктаў налівам у дачыненні да наступных беларускіх прадпрыемстваў: ТАА «Баранавіцкі малочны камбінат», СААТ «Ляхавіцкі малаказавод» і Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Нагадаем, абмежаванні былі ўведзеныя Рассельгаснаглядам 6 чэрвеня на ўсе беларускія малочныя прадпрыемствы. 9 чэрвеня ў Маскве прайшлі перамовы Рассельгаснагляду і дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі. Пасля перамоў бакі падпісалі «дарожную мапу», у ёй прапісаныя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць «хутчэйшаму ўрэгуляванню сітуацыі» для зняцця ўзаемных абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках