26 красавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З канфідэнцыйных крыніц»: пад Менскам узбунтаваліся дзве вёскі

3
«З канфідэнцыйных крыніц»: пад Менскам узбунтаваліся дзве вёскі

Як беларусы супраціўляліся ўладам, якія ўводзілі новыя падаткі.

У кастрычніку 1925 года камендант паліцыі Навагрудскага ваяводства, спасылаючыся на канфідэнцыйныя крыніцы, дасылае ў Варшаву справаздачу. У ёй паведамляецца аб адным з фактаў беларускага сялянскага антыбальшавіцкага супраціву ў вёсках у наваколлі Менска, а таксама пра тое, што ў падаўленні бунту ўдзельнічала войска і нават аэрапланы. Дакумент захоўваецца ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рамбертаве (Польшча), піша «Радыё Рацыя».

«З канфідэнцыйных крыніц атрыманая не пацверджаная інфармацыя аб тым, што ў ваколіцах Менска ўзбунтаваліся жыхары дзвюх вёсак, якія адмовіліся плаціць дзяржаўны падатак. У выніку гэтага бальшавіцкія ўлады дэлегавалі туды казакоў з мэтай спагнання неаплачаных падаткаў. Збунтаваныя жыхары забілі двух казакоў, у адказ бальшавікі выслалі вялікія сілы войска і аэрапланы. Вёскі былі дашчэнту спаленыя, а жыхары забітыя», - гаворыцца ў паведамленні.

АНТЫСАВЕЦКІ ПЛАКАТ ЧАСОЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ Ў РАСЕІ. 1918 Г.
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках