28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэжысёр Уладзімір Шчэрбань стварае новы тэатральны праект

1
Беларускі рэжысёр Уладзімір Шчэрбань стварае новы тэатральны праект
ФОТА: ФЭЙСБУКУ

Вядомы рэжысёр надумаў «пачаць усё з нуля».

Пра гэта Уладзімір Шчэрбань, які з'яўляецца сузаснавальнікам Беларускага Свабоднага тэатра і рэжысёрам большасці яго спектакляў, напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Дарагія сябры, вымушаны паведаміць, што ў сувязі з абставінамі, якія склаліся, я пакідаю Беларускі Свабодны тэатр, сузаснавальнікам якога з'яўляюся.

Таксама я сузаснавальнік лабараторыі Фортынбрас і рэжысёр большасці спектакляў тэатра - пачынаючы ад першага спектакля БСТ «Псіхоз 4.48» і заканчваючы «Цэнтральным», так упадабанымі нашымі гледачам. Хачу пажадаць поспеху ўсім удзельнікам і датычным, і асобна падзякаваць першапраходцам - «залатому» складу тэатра, дзякуючы якому і была напрацаваная творчая рэпутацыя ў першыя гады існавання кампаніі. Я не выключаю нашага супрацоўніцтва ў будучыні, калі так будзе наканавана лёсам.

Чарговым разам пачынаць усё з нуля не проста, і таму я прашу вас падтрымаць наш з Oliver Bennett новы праект HUNCHtheatre. Дапамажыце прывезці наш першы спектакль у Эдынбург, а там глядзіш і Менск не за гарамі. Дзякуй за разуменне".

Нагадаем, Уладзімір Шчэрбань апошнія гады жыве ў Лондане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках