20 красавiка 2024, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчоткіна пахвалілася новай экіпіроўкай для матацыкла

30
Шчоткіна пахвалілася новай экіпіроўкай для матацыкла

Віцэ-спікерка «савета рэспублікі» ўзначаліла жаночы парад байкераў у Менску.

Віцэ-спікерка «савета рэспублікі» Марыяна Шчоткіна ўзяла ўдзел у жаночым мотапарадзе. Мерапрыемства арганізаваў жаночы мотаклуб AnGirls, які існуе пры «Беларускім саюзе жанчын».

«Давайце казаць сумленна, даўно я не ездзіла на матацыкле. Але трэба сказаць, вядома, гэта пэўны драйв, свабода, гэта дарога, гэта тое, што аб'ядноўвае сёння дзяўчат, якія прыехалі на гэтае мерапрыемства», - заявіла Шчоткіна.

У эфіры БТ паказалі, як яна выбірае сабе мотаэкіпіроўку, паведамляе nn.by.

На фотаздымках з мотапараду відаць, што, акрамя новай экіпіроўкі, яго ўдзельніцы «бліснулі» новымі байкамі дарагіх мадэляў. Сярод «жалезных коней» пераважалі знакамітыя «Харлей». Кошт такога байка, на якім ездзіць яшчэ адзін «заўзяты матацыкліст» Віктар Лукашэнка - $55 тысяч.

Узнікае заканамернае пытанне: адкуль ва ўладаў, якія ўвесь час заклікаюць грамадзян да «зацягвання паясоў» і рэжыму жорсткай эканоміі, грошы на дарагія матацыклы і экіпіроўку для паказушных мотапарадаў?

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках