20 красавiка 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карыстальнікі Skype ва ўсім свеце паскардзіліся на збоі

2
Карыстальнікі Skype ва ўсім свеце паскардзіліся на збоі

На праблемы паскардзіліся таксама і карыстальнікі з Беларусі.

Карыстальнікі Skype ва ўсім свеце скардзяцца на збоі.

Пра гэта сведчаць звесткі сэрвісу Downdetector, які адсочвае збоі і адключэнні ў папулярных інтэрнэт-рэсурсах і аператарах, паведамляе РБК.

Адзінкавыя скаргі пачалі паступаць учора, затым іх колькасць стала расці і на піку дасягнула 215. На праблемы паскардзіліся карыстальнікі з Беларусі, Расеі і многіх еўрапейскіх краін, а таксама ЗША, Лацінскай Амерыкі, Марока, Індыі, Пакістана і Японіі.

Большасць скардзяцца на праблемы з уваходам у Skype (44%) і цяжкасці з дастаўкай паведамленняў (41%), а таксама на праблемы з галасавымі выклікамі (15%).

Маштабны збой у працы мэсэнджара, які закрануў некалькі дзяржаў ЕЗ, Вялікабрытанію, Філіпіны, Расею і Беларусь, зафіксаваны ў верасні 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках