16 красавiка 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Аркадзь Бабчанка - гэта сумленне не толькі Расеі

57
Наталля Радзіна: Аркадзь Бабчанка - гэта сумленне не толькі Расеі
Аркадзь Бабчанка

Аркадзь загінуў на вайне.

Спачатку я проста раўла, рыдала, крычала, кусала вусны, тэлефанавала калегам, потым мы сядзелі з сяброўкай і плакалі праз тэлефон. Мы нават не маглі гаварыць. Я толькі выла: «Скажы, ну як так можна?! Колькіх яшчэ маіх сяброў павінны забіць???»

За апошнія гады толькі мой, асабісты, спіс страт з ліку сяброў і калегаў: Алег Бябенін, якога забілі і павесілі, Барыс Нямцоў, якога застрэлілі, Павел Шарамет, якога ўзарвалі ў аўто... А калі вярнуцца ў больш ранні час - Вераніка Чаркасава, якую зарэзалі, Дзмітрый Завадскі, якога выкралі і забілі... Забіты Генадзь Карпенка, забітыя Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Анатоль Красоўскі....

А ў Расеі - Шчэкачыхін, Паліткоўская, Домнікаў, Маркелаў, Бабурава, Эстэмірава, Старавойтава... Спіс вельмі доўгі.

А колькі іх ва Украіне? 10 тысяч, 15 тысяч забітых на вайне жаўнераў, сярод якіх былі і беларусы Міхаіл Жызнеўскі і Алесь Чаркашын, якія пайшлі ваяваць за Украіну, таму што хацелі свабоды і для сваёй радзімы?

Цяпер - Аркадзій. Таленавіты, надзвычай дакладны ў сваіх ацэнках і словах, разумны, глыбокі, добры, спагадлівы. Ён адным з першых прыйшоў на дапамогу, калі ў Беларусі заблакавалі «Хартыю», выказаў падтрымку і салідарнасць, якая так нам патрэбная.

Ён заўсёды быў адкрыты для сустрэч і размоў. Тры дні таму мы з ім акурат дамовіліся абавязкова сустрэцца ў Кіеве. І мне вельмі дарагое гэтае сяброўства.

Гвардыі старшына Бабчанка спрабаваў усімі сіламі спыніць зло - пуцінскі рэжым, які знішчае ўсё ўнутры і вакол сябе ў радыусе дзясяткаў тысяч кіламетраў.

Шмат хто меркаваў, што Бабчанка занадта смелы: «гэта неяк дзіўна», «гэта неяк падазрона». Але я бачыла, што яму было страшна. Проста Аркадзь пераадольваў гэты страх, кожны дзень. Мне здаецца, ён таму і плаваў па Дняпры аж да прымаразкаў, рассякаючы скарынку лёду.

Ён не мог спыніцца, ён павінен быў штодня ўваходзіць у гэтую ледзяную ваду. І для сябе, і каб паказаць някемлівым прыклад, што не трэба баяцца, трэба дзейнічаць, трэба спрабаваць усё памяняць.

І яго адвагай захапляліся ўсе, нават тыя, хто з зайздрасцю асуджаў, бурчэў, сумняваўся.

Ведаеце, ёсць вызначэнне - «сумленне нацыі». Для мяне Бабчанка гэта - сумленне не толькі Расеі. Гэта сумленне і Беларусі. Таму што тое, што ён пісаў пра расейскую уладу, палітыкаў, журналістаў - абсалютна пасуе і да нас.

А яшчэ памятаеце, ён увесь час і жартам, і насур'ёз паўтараў: «Хлопцы, мы павінны дажыць да 90 гадоў, каб убачыць канец гэтага рэжыму». Я з ім не згаджалася. Думала, што рэжымы - і пуцінскі, і лукашэнкаўскі - абрынуцца раней. Можа, Аркадзь адчуваў, што загіне. Загіне на вайне. Якая сёння ідзе ўсюды.

Аркадзь намагаў, што ідзе вайна, не інфармацыйная, а рэальная. Што не трэба хлусіць сабе, што трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Ён загінуў на гэтай вайне, змагаючыся за праўду і за нас.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках