19 красавiка 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны ідзе ў прэзідэнты Украіны

11
Раман Бяссмертны ідзе ў прэзідэнты Украіны
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: NEWSONLINE24.COM.UA

Экс-амбасадар Украіны ў Беларусі заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2019 года для «перазагрузкі дзяржавы».

Украінскі палітык і дыпламат Раман Бяссмертны абвясціў пра сваё вылучэнне ў прэзідэнты краіны.

Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з журналістамі, палітолагамі і грамадскімі дзеячамі ў галерэі «Усе свае» ў Кіеве 29 траўня. Сустрэча была прысвечаная 25-годдзю палітычнай дзейнасці Бяссмертнага, паведамляе gordonua.com.

Трансляцыю вёў у Facebook журналіст Сяргей Рудэнка.

«Я сапраўды буду балатавацца. Вы мяне пыталіся - я не буду вас мучыць. У свой час аформлю адпаведныя дакументы», - заявіў Бяссмертны.

З ягоных слоў, неабходна спыніць ператварэнне ўкраінскай палітыкі ў шоў.

«Ва Украіне няма палітыкі. Мы скаціліся да сюжэту тэатральнага спектакля. Чалавек і палітык патрэбныя адзін аднаму, толькі калі адзін - у ролі гледача, а другі - у вобразе актора», - сцвярджае ён.

Дзяржава мае патрэбу ў перазагрузцы, перакананы Бяссмертны.

«Рамантаваць няма чаго. У большасці выпадкаў трэба пачынаць з нуля. Патрэбны новыя дзяржаўныя інстытуты», - сказаў ён.

Адным з «новых інстытутаў» палітык назваў двухпалатны парламент, які павінен замяніць цяперашнюю аднапалатную Вярхоўную Раду.

Выбары прэзідэнта Украіны намечаны на 31 сакавіка 2019 года.

Бяссмертнаму 52 гады. Ён - дэпутат Вярхоўнай Рады чатырох скліканняў. У 2005 годзе працаваў віцэ-прэм'ерам у пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. У 2015-2016 гадах быў прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках