23 красавiка 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр выдатны беларускі літаратуразнаўца Арсень Ліс

Памёр выдатны беларускі літаратуразнаўца Арсень Ліс

Арсень Ліс быў цудоўным спецыялістам у літаратурным і грамадска-палітычным жыцці ў Заходняй Беларусі.

Памёр выдатны беларускі літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык, літаратар Арсень Ліс. Яму было 84 гады. У апошнія гады літаратуразнаўца цяжка хварэў.

Ліс быў цудоўным спецыялістам у літаратурным і грамадска-палітычным жыцці ў Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921-1939). Ён напісаў кнігі пра Браніслава Тарашкевіча, Язэпа Драздовіча, Міколу Шчакаціхіна, Пётру Сергіевіча, Язэпа Горыда. Ліс складаў шматлікія зборнікі, пісаў сцэнары для дакументальных фільмаў, паведамляе «Еўрарадыё».

У савецкія часы навуковец працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук, уваходзіў у нефармальнае аб'яднанне беларускіх патрыётаў, быў пад негалосным наглядам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках