25 красавiка 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук распавёў, як скінуў 32 кг за паўгода

7
Мянчук распавёў, як скінуў 32 кг за паўгода

31-гадовы Аляксандр Ляўшэня важыў 117 кілаграмаў.

Tut.by публікуе гісторыю 31-гадовага менчука Аляксандра Ляўшэні, які працуе ў сферы праектавання.

- У дзяцінстве я быў нармальнага целаскладу. Але пасля школы з кожным годам непрыкметна дадаваў па пары кіло. Да канца навучання ва ўніверсітэце важыў больш цэнтнера. Я рабіў спробы знізіць вагу, але праз няправільнае харчаванне трэніроўкі не прыносілі асаблівага плёну.

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

Маларухомая праца ў офісе і звычка заядаць стрэс зрабілі сваю ролю. У 31 год я важыў 117 кг. І, як той казаў, «калі здаецца, што пара нешта мяняць, - гэта вам не здаецца».

У мяне не было ніякіх «панядзелкаў для пачатку новага жыцця». Мяняцца вырашыў разам з сябрам, раўняўся на яго ў некаторых момантах. Разам імкнуцца да мэты было лягчэй.

Маларухомы лад жыцця змяніў на больш рухомы: трэнажорная зала, прабежкі, ровар, лыжы і пешыя прагулкі. З рацыёну выключыў салодкае; мучное і тлустае замяніў гароднінай і садавінай. І працэс пайшоў. Сутачны ліміт складаў у сярэднім 1,7-1,9 тысячы ккал. Рацыён падабраў з тых прадуктаў якія мне больш падабаюцца, без старонніх дыет і парадаў. У рацыёне - 80-90% поспеху.

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

За паўгода я схуднеў на 32 кг, але працэс трансфармацыі працягваецца. Многія цікавяцца, у чым сакрэт. Пытаюцца: «Ты хоць нешта ясі?». Але за ўвесь гэты час не было ніводнага дня, каб я пакутаваў ад пачуцця голаду. Былі і разгрузныя дні, і святы з тартамі і цукеркамі. Мяне стымулявалі каментары ў духу: «сарвешся хутка! І месяца не пройдзе».

У пахуданні ёсць, вядома, і мінусы: многія перасталі пазнаваць на вуліцы, а яшчэ давялося змяніць увесь гардэроб.

Уласна вынік: няма ніякіх дыет, ёсць здаровы лад жыцця. І каб пачаць, не абавязкова чакаць панядзелка! Мой выпадак - не падстава для гонару. Але, думаю, для многіх людзей з такой праблемай ён стане прыкладам пераўвасаблення ў лепшы бок.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках