25 красавiка 2024, Чацвер, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салістка гурту Shuma знялася ў фільме паводле кніг Святланы Алексіевіч

Салістка гурту Shuma знялася ў фільме паводле кніг Святланы Алексіевіч

Прэм'ера фільма адбудзецца 31 траўня, у дзень нараджэння нобелеўскай лаўрэаткі.

Прадзюсар Уладзімір Максімкаў зняў міні-фільм «Праспяваць Алексіевіч», прысвечаны творчасці нобелеўскай лаўрэаткі. Прэм'ера адбудзецца 31 траўня, у дзень нараджэння Алексіевіч.

Як нагадаў tut.by Уладзімір Максімкаў, нядаўна выйшаў збор твораў Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову. У Максімкова з'явілася ідэя: праспяваць прозу Алексіевіч у форме народнай імправізацыі (як быццам бы гэта народная песня, балада ці малітва). З гэтай прапановай прадзюсар звярнуўся да Русі (салістка гурту Shuma, якая сёлета ўдала выступіла на нацыянальным адборы да «Еўравізіі»). Спявачка адказала згодай.

Здымаў фільм сам Максімкаў пры ўдзеле кампаніі «Карамболь». Суму, выдаткаваную на здымкі, прадзюсар не называе: «Бюджэт - любоў да нацыянальнага мастацтва і мовы», - кажа ён.

ВІДЭА

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках