23 красавiка 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлі ў студэнцкім гарадку БДУ знайшлі габрэйскія надмагільныя пліты

4
На будоўлі ў студэнцкім гарадку БДУ знайшлі габрэйскія надмагільныя пліты

Раней на месцы ўніверсітэцкага гарадку былі габрэйскія могілкі.

Надмагільныя габрэйскія пліты адкапалі падчас будаўніцтва інжынернага корпуса метрапалітэна паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Ленінградскай. Вакол размяшчаецца некалькі карпусоў БДУ. З 2003 года на пляцоўцы была пустка, паведамляе euroradio.fm.

З боку вуліцы, за межамі ўніверсітэта, будоўля агароджаная плотам, і трапіць на яе немагчыма. Але з боку ўнутранага панадворка ўніверсітэта часткі плота няма, таму заходзім на будпляцоўку без праблем.

З начальства тут нікога. Некалькі эскалатараў возяць камяні туды-сюды і будаўнікі капаюць зямлю рыдлёўкамі. На пытанне, ці ведаюць яны, што адкапалі старыя габрэйскія надмагільныя пліты, мужчыны адказваюць: «Ну, камянёў тут шмат». З гісторыкаў, вядома, ніхто не прыязджаў.

«Прыязджалі толькі паглядзець на медны кабель. Ён парваўся, будуць рамантаваць», - распавядае адзін з будаўнікоў.

Раней на месцы ўніверсітэцкага гарадка былі габрэйскія могілкі. Знішчылі іх за савецкім часам падчас будаўніцтва корпуса БДУ. Частка надмагільных пліт пайшла на падмуркі ўніверсітэцкага корпуса.

Сяміпавярховы інжынерны корпус плошчай 6 тысяч квадратных метраў, прызначаны для абслугоўвання трэцяй і чацвёртай ліній, здадуць праз два гады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках