26 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд прыстрашыў блакаваннем AppStore праз Telegram

7
Раскамнагляд прыстрашыў блакаваннем AppStore праз Telegram
Выявы: ФОТА: RFE/RL

Заблакаваны мэсэнджар працягвае функцыянаваць на тэрыторыі Расеі.

Раскамнагляд патрабуе ад кампаніі Apple выдаліць з крамы дастасаванняў AppStore забаронены ў Расеі мэсэнджар Telegram і спыніць рассылку яго push-апавяшчэнняў, паведамляе «Радыё Свабода».

У Раскамнаглядзе нагадалі, што могуць «парушыць функцыянаванне сэрвісаў Apple». Раней кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў паведаміў, што цяпер установа вядзе перамовы з юрыстамі Google і Apple ў пытанні выдалення або абмежавання доступу да дадатку Telegram у онлайн-крамах гэтых кампаній.

З 16 красавіка Раскамнагляд пачаў блакаваць мэсэнджар Telegram у Расеі праз адмову падаваць ФСБ ключы шыфравання перапіскі карыстальнікаў. У выніку ў рэестр забароненай інфармацыі трапілі да 20 мільёнаў IP-адрасоў, была парушаная праца шматлікіх расейскіх сайтаў і сэрвісаў. Акрамя таго, Раскамнагляд даў справаздачу аб блакаванні 80 VPN і проксі-сэрвісаў, якія дазваляюць абыходзіць блакаванне Telegram.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках