25 красавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складзены рэйтынг самых беспраблемных аўтамабіляў

1
Складзены рэйтынг самых беспраблемных аўтамабіляў
ФОТА: AUTOGUIDE.COM

Гэтыя аўто дастаўляюць сваім уладальнікам менш за ўсё праблем падчас эксплуатацыі.

Экспэрты склалі рэйтынг аўтамабіляў, якія дастаўляюць сваім уладальнікам менш за ўсё праблем падчас эксплуатацыі. Звесткі апублікаваныя на партале iSeeCars, паведамляе ria.ru.

На першым месцы седан Hyundai Accent (Solaris), пакупнікі якога могуць практычна не турбавацца аб неабходнасці замены дэталяў і іншых тэхнічных непаладках. Другі радок заняў красовер Chevrolet Equinox, а трэці - Toyota Corollа. Таксама ў першую пяцёрку ўвайшлі Honda Civic і Honda CR-V.

Пры складанні спісу экспэрты ўлічвалі звесткі аб адзыўных кампаніях у ЗША, падчас якіх вытворца запрашае ўладальніка да дылера для агляду і замены «сумнеўных» дэталяў.

Складальнікі рэйтынгу падкрэсліваюць, што статыстыка адзыўных кампаній з'яўляецца важным паказчыкам якасці аўтамабіляў, які варта ўлічваць пры выбары мадэлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках