24 красавiка 2024, Серада, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме пачаўся міжнародны фэст «Паланэз-2018»

У Слоніме пачаўся міжнародны фэст «Паланэз-2018»
ФОТА: RACYJA.COM

У фестывалі ўдзельнічаюць калектывы з розных гарадоў Беларусі, а таксама Літвы і Польшчы.

У суботу, 26 траўня, пачаўся традыцыйны міжнародны фэст «Паланэз-2018», паведамляе «Радыё Рацыя». У ім узялі ўдзел музычныя і танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі, а таксама калектывы з Польшчы і Літвы.

Стартаваў фестываль на набярэжнай канала Агінскага. А потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па Опернай вуліцы і цэнтральных вуліцах Слоніма да мясцовага Цэнтра культуры, дзе адбылася конкурсная праграма.

Месца фэсту выбранае не выпадкова. Менавіта ў Слоніме прайшло дзяцінства кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланеза «Развітанне з радзімай». У горадзе пражываў ягоны сваяк Міхал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэхнікі XVIII стагоддзя - канала Агінскага.

Побач з каналам Агінскі ў 1775 году пабудаваў і знакаміты на ўсю Еўропу тэатр, для пастановак якога сам жа гетман складаў музыку. Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў ягоны гонар, і некалькі будынкаў той эпохі, а таксама мемарыяльная дошка на будынку Слонімскага драматычнага тэатра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках