28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-мэнэджар «Вымпелкома» раскрытыкаваў блакаванне Telegram

Топ-мэнэджар «Вымпелкома» раскрытыкаваў блакаванне Telegram

Міхаіл Якушаў выступіў на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме.

Выканаўчы віцэ-прэзідэнт ва ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнай улады "Вымпелкома" Міхаіл Якушаў выступіў з крытыкай блакавання мэсэнджара Telegram падчас бізнэс-сняданку "Лічбавая трансфармацыя бізнэсу: міжнародны досвед і расейская практыка" на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ), піша kasparov.ru.

Якушаў успомніў выступ кіраўніка Роскомнадзора Аляксандра Жарова ў рамках ПМЭФ і адзначыў, што падчас блакавання мэсэнджара праца аператараў сувязі ўпершыню ацэньвалася па тым, наколькі паспяхова яны перашкаджаюць працы Telegram.

"І як атрымалася, што таленавіты хлопец, стваральнік "Вконтакте "(Павел Дураў) стаў тэрарыстам і экстрэмістам?" - усклікнуў Міхаіл Якушаў. Ягоную фразу сустрэлі воплескамі.

Якушава таксама падтрымаў партнёр з АФК "Сістэма" Аляксей Каткоў. Паводле ягоных слоў, трэба ствараць умовы, каб маладыя таленавітыя спецыялісты не з'язджалі за мяжу.

Роскомнадзор з 16 красавіка пачаў блакаванне Telegram на тэрыторыі Расеі ў сувязі з адмовай кіраўніцтва мэсэнджара даць ФСБ ключы шыфравання перапіскі карыстальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках