20 красавiка 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фройд вядзе рэй

27
Фройд вядзе рэй
Андрэй Іларыёнаў
ФОТА: Аляксандр Хаменка/GORDONUA.COM

Пуцін папрасіўся ў абвінавачаныя ў забойстве.

Выступаючы ўчора на прэс-канферэнцыі разам з Э.Макронам У.Пуцін папрасіўся ўдзельнічаць у працы Аб'яднанай следчай камісіі. Адзіная магчымая ролю для яго ў гэтым працэсе - роля абвінавачанага ў забойстве 298 чалавек, піша палітолаг і эканаміст Андрэй Іларыёнаў у сваім LJ.

Пытанне (як перакладзена): Гэты візіт праходзіць у дзень, калі нідэрландская камісія абвясціла пастанову аб Данбасе. Якая была Ваша рэакцыя, прэзідэнт Пуцін, на гэтую пастанову? Ці будуць нейкія наступствы, ускладненне стасункаў з Францыяй? Ці былі закранутыя грамадзянскія правы?

...

У.Пуцін: Выбачайце, калі ласка. Аб якой пастанове Вы казалі?

Пытанне: Малайзійскі самалёт, які быў збіты на Данбасе, Украіна.

У.Пуцін: Вы ведаеце, мы сёння цэлы дзень працавалі, таму я з дэталямі пастановы камісіі не знаёмы. Але магу Вам сказаць адразу, нават не знаёмячыся з тым, што там ёсць. Наша стаўленне да гэтай справы такое: мы першапачаткова прапаноўвалі супольную працу ў расследаванні гэтай трагедыі. На наша здзіўленне, нас да гэтага расследавання не дапускаюць.

Украінская старана там працуе, нягледзячы на тое, што Украіна парушыла міжнародныя правілы і не закрыла паветраную прастору над тэрыторыяй, дзе праходзілі баявыя дзеянні. Але яна працуе, а Расея - не. Таму нам не вядома, што там пішуць, на чым грунтуецца тое, што там гэтая камісія піша.

Для таго, каб мы прызналі тое, што там выкладаецца, мы маем браць паўнавартасны ўдзел у расследаванні. Але ў кожным разе мы будзем ставіцца да гэтага з павагай і прааналізуем усё, што там выкладзена, сфармулюем сваё стаўленне да гэтай справы. Пакуль я не бачыў нават гэтага тэксту.

Чаму ў склад Аб'яднанай следчай групы (АСГ, Joint Investigative Team, JIT) уваходзяць прадстаўнікі следчых органаў пяці дзяржаў - Нідэрландаў, Малайзіі, Аўстраліі, Бэльгіі, Украіны - цалкам ясна.

In this JIT, the countries which were hit the most, i.e. the Netherlands, Australia, Malaysia and Belgium are working together with Ukraine, where the crash took place.

Прадстаўнікі першых чатырох краін уваходзяць у АСГ, бо ў выніку ракетнай атакі на борце рэйсу МН17 загінулі грамадзяне гэтых дзяржаў:

Нідэрланды - 193,

Малайзія - 43,

Аўстралія - 27,

Бэльгія - 4.

Прадстаўнікі Украіны ўваходзяць у склад АСГ, бо:

- пасажырскі лайнэр быў збіты ў паветранай прасторы Украіны ракетай, выпушчанай з акупаванай тэрыторыі Украіны;

- адломкі самалёта і целы ахвяр упалі на тэрыторыю Украіны.

А якія падставы існуюць для ўключэння прадстаўнікоў Расеі ў склад АСГ?

- Грамадзян Расеі сярод пасажыраў борту МН17 не было.

- У складзе экіпажу самалёта расейскіх грамадзян не было.

- Самалёт Боінг 777-200ER быў пабудаваны не ў Расеі.

- Самалёт не належаў ні расейскай дзяржаве, ні якой-небудзь расейскай авіякампаніі.

- Рэйс МН17 вылятаў не з расейскага аэрапорта і не ляцеў у расейскі аэрапорт.

- Самалёт быў збіты не ў паветранай прасторы Расеі.

- Яго адломкі і парэшткі загінулых упалі не на тэрыторыю Расеі.

Якое ж дачыненне да катастрофы рэйсу МН17 і, такім чынам, да расследавання тэрарыстычнага акту, які праводзіцца Аб'яднанай следчай групай, маюць Пуцін, Расея, прадстаўнікі Расеі?

Для Пуціна, Расеі, расейскіх прадстаўнікоў застаецца толькі адна-адзіная роля ў расследаванні - роля абвінавачаных ў знішчэнні лайнэру МН17 і забойстве яго пасажыраў і экіпажу. Ніякіх іншых роляў для іх няма.

Менавіта на гэтую ролю абвінавачанага ў забойстве 298 чалавек учора публічна папрасіўся Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках