24 красавiка 2024, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трасы пад Менскам атакуюць дзікія жывёлы

10
Трасы пад Менскам атакуюць дзікія жывёлы

На дарогах сталі з'яўляцца не толькі ласі і дзікі, але і мядзведзі.

Якую пагрозу нясуць дзікія жывёлы на дарозе, разумееш пасля трагічнага ДТЗ 13 траўня, у якім загінулі два аўтаспортоўцы, ралісты Юрый Семянчук і картынгіст Арцемій Каменок. З'яўленне на трасе жывёлы, таго ж лася, бывае гэткім імклівым, што нават дасведчаныя спартоўцы не могуць пазбегнуць ДТЗ, піша abw.by.

Тая аварыя здарылася на трасе М5, сёння ўначы на трасе М2 Нацыянальны аэрапорт - Менск па шляху ў сталіцу таксама збілі лася. Гэтым разам усё абышлося, хоць сам лось атрымаў раненні. Наш чытач Мікіта, даслаўшы відэа, адзначае, што ДТЗ адбылося паміж Жукавым Лугам і Каралёвым Станам. На месцы прысутнічала ДАІ і аўтамабіль, які, магчыма, і сутыкнуўся з ласём. Бедная жывёла, відаць, атрымала сур'ёзныя траўмы ног: лось лежачы перамяшчаўся па праезнай частцы, а потым знясілеў.

Сустрэць дзікіх жывёл пад Менскам можна ўсё часцей. Не так даўно чытач Віталь напісаў, што яго знаёмы па шляху ў аэрапорт (ехаў ён па М1) убачыў, як у кювет сышоў аўтамабіль, не паспеўшы затармазіць пры з'яўленні лася. А па шляху з аэрапорта на дарозе бачыў дзіка.

12 траўня Віталь напісаў нам: «Хачу падзяліцца двума відэа адной паездкі ў аэрапорт майго сябра сёння ўвечары. На першым відэа, на 16-й секундзе, злева ў сустрэчным кірунку знікае святло фар і далей відаць, што аўто з'язджае ў кювет. Далей становіцца зразумела чаму. Дарогу пераходзіў лось, яго адкінула на паласу, па якой ехаў сябра, ён цудам паспеў зрэагаваць. Гэта адбылося на трасе М1 за пасёлкам Абчак.

На другім відэа ён выязджае з аэрапорта, а калі ад'ехаў пару кіламетраў, на дарогу выйшаў кабан. На відэа з рэгістратара не вельмі добра відаць у цёмны час сутак, але разабраць можна».

Нагадаем, што нядаўна пад Менскам бачылі мядзведзя, які бег уздоўж трасы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках