9 траўня 2024, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разглядаюць павелічэнне санкцый супраць РФ

5
ЗША разглядаюць павелічэнне санкцый супраць РФ

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа.

ЗША разглядаюць пытанне павелічэння санкцый супраць Расеі праз яе "стратэгічны выклік" Злучаным Штатам, агрэсію супраць хаўруснікаў і невыканання Крамлём менскіх пагадненняў.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Майк Пампэа падчас слуханняў у Камітэце міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў, паведамляе liga.net.

"Вядома, што істотныя санкцыі былі ўведзеныя ў рамках CAATSA (Акту процідзеяння спаборнікам Амэрыкі праз санкцыі - рэдакцыя). І я ведаю, што цяпер разглядаецца значна больш (санкцый - рэдакцыя)", - сказаў Пампэа.

"Мы далі выяўна зразумець, што Расея мае выконваць свае абавязанні паводле менскіх пагадненняў", - падкрэсліў ён.

Пампэа таксама падкрэсліў, што РФ мае быць канструктыўным удзельнікам стабільнасці і міру ў Сірыі, уключна са спыненнем выкарыстання хімічнай зброі.

Дзяржаўны сакратар звярнуў таксама ўвагу на далейшыя спробы ўмяшання Масквы ў дэмакратычныя працэсы на Захадзе, у тым ліку ў ЗША, і адзначыў, што Белы дом не будзе трываць гэта.

6 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША павялічыла санкцыі супраць РФ. Пад дзеянне эканамічных абмежаванняў патрапілі 38 расейскіх бізнэсоўцаў, афіцыйных асоб і кампаній. У спіс, сярод іншага, трапіў суўладальнік Rusal Алег Дзерыпаска. У наступныя за гэтым два гандлёвыя дні ён пазбавіўся больш як $ 2 млрд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках