8 траўня 2024, Серада, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велікабрытанія далучылася да крытыкі «Паўночнай плыні-2»

3
Велікабрытанія далучылася да крытыкі «Паўночнай плыні-2»

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі асудзіў план будаўніцтва газаправода, што «раз'ядноўвае» Еўропу.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан асудзіў план будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2», які ідзе з Расеі ў Нямеччыну, адзначыўшы, што праект можа павялічыць залежнасць еўрапейскіх спажыўцоў ад расейскай дзяржавы.

Як паведамляе The Guardian, пра гэта гаворыцца ў лісце Джонсана брытанскім парламентарыям, паведамляе «Голос Америкикі».

Між іншым, Джонсан адзначыў, што энергабяспека павінна грунтавацца на тым, што адзіны пастаўшчык не павінен мець манапольнага кантролю.

Кіраўнік МЗС таксама адзначыў, што ЕЗ мае права змяніць уласныя дырэктывы, каб забяспечыць роўную канкурэнцыю паміж трубаправодамі і абавязаць Нямеччыну дазволіць выкарыстоўваць трубаправоды для нерасейскага газу.

Хоць Джонсан у лісце не заклікае спыніць праект, ён адзначае, што Вялікабрытанія рашуча падтрымлівае Украіну ў гэтым пытанні.

Як адзначае The Guardian, Вялікабрытанія, увага якой раней была прыкаваная да Brexit, дагэтуль не выказвала рашучай пазіцыі ў дачыненні да «Паўночнай плыні-2».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках