8 траўня 2024, Серада, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска атрымала прызнанне ў ЗША за поспехі ў музыцы

2
Беларуска атрымала прызнанне ў ЗША за поспехі ў музыцы
Ала Барзова
ФОТА: FACEBOOK

Амерыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры назвала Алу Барзову «сілай на музычнай сцэне ЗША».

Лютэранская царква святога Міхаіла ў горадзе Новы Ханаан, штат Канектыкут, зрабіла 6 траўня сваім новым музычным кіраўніком беларуску Алу Барзову, паведамляе belmir.by.

Як паведаміў сайт гэтай рэлігійнай установы, адбылося гэта «пасля доўгіх пошукаў, інтэрв'ю і аўдзіравання».

У царкве гавораць, што Ала «прынясе з сабой свой талент разам з багатым досведам канцэртнай арганісткі і піяністкі, вакалісткі, вядомай у свеце кампазітаркі, хормайстаркі і выкладчыцы».

Як сказана ў біяграфіі, Барзова абараніла доктарскую ў Маскоўскай кансерваторыі імя Чайкоўскага, а пасля прыезду ў ЗША ў 1993 годзе працягнула навуковую працу ў Нью-Ёрку.

У апошнія 25 гадоў яна была музычнай кіраўніцай у цэрквах пяці веравызнанняў: лютэранскай, епіскапальнай, аб'яднанай метадысцкай, прэсвітэрыянскай і евангелісцкай.

Таксама беларуска працавала ў Грамадзянскім тэатры Алентауна ў Пенсільваніі, рыхтуючы музычныя партыі для мюзіклаў і кіруючы прафесійным аркестрам.

У ЦАРКВЕ У НОВЫМ ХАНААНЕ
ФОТА: FACEBOOK

У актыве Алы - пасада ў Муленбергскім каледжы гэтага ж штата. Тут яна, між іншым, напісала арыгінальны балет, натхнёны малюнкамі Гойі.

На працягу 17 гадоў Барзова выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі, у спецыяльнай музычнай школе Беларускай акадэміі музыкі і іншых установах.

У яе рэпертуары - многія напрамкі ад класікі да сучаснасці, уключаючы спірычуэлз, джаз, госпел. За музыку ўласнага сачынення беларуска атрымала мноства ўзнагарод.

Амерыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры назвала Алу «сілай на музычнай сцэне ЗША», дадаўшы, што «кожная нота, напісаная ёю, поўная моцы і адкрытасці, якая дзівіць і хвалюе адначасова».

На старонцы Алы Барзовай у Facebook сказана, што родам яна з Менска, цяпер жыве ў горадзе Пелхэм штата Нью-Ёрк. У шлюбе з Аляксандрам Дзмітрыевым, ёсць дачка Лада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках