8 траўня 2024, Серада, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска зрабіла фотапраект пра «размаляваныя» прыпынкі

3
Беларуска зрабіла фотапраект пра «размаляваныя» прыпынкі

Алексндра Салдатава здзівіла нямецкіх крэатыўшчыкаў беларускімі прыпынкамі.

Сайт нямецкага крэатыўнага агенцтва Die Gestalten Ferlag звярнуў увагу на праект беларускага фатографа Аляксандры Салдатавай пад назвай «Гэта павінна быць прыгожа», паведамляе belmir.by.

Першая частка гэтай серыі прысвечаная карцінам, намаляваным невядомымі аўтарамі на беларускіх аўтобусных прыпынках. Менавіта іх і апублікаваў gestalten.com.

«У Беларусі, маёй роднай краіне, людзі любяць, каб усё выглядала чыста, ахайна і прыгожа. Я наважыла пашукаць карані гэтай з'явы», - тлумачыць Салдатава.

Дзяўчына скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ, а затым вывучала фатаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў і ў праграме «ФотаДэпартамент» у Санкт-Пецярбургу.

ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
ФОТА: АЛЯКСАНДРА САЛДАТАВА
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках