29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты назвалі пяць прычын выпіць келіх віна пасля вячэры

8
Экспэрты назвалі пяць прычын выпіць келіх віна пасля вячэры

Але гэта зусім не азначае, што віно варта піць кожны вечар.

Навукоўцы з усяго свету не могуць прыйсці да агульнага рашэння што да ўжывання віна. Яны згаджаюцца толькі з тым, што самым карысным для здароўя з'яўляецца чырвонае сухое віно і яго доза не павінна перавышаць 150 мл у дзень, паведамляе hronika.info.

Хутка пачнецца пляжны сезон, многія збянтэжаныя пытаннем, а ці можна піць віно і як яно адбіваецца на постаці. У гэтым выпадку дыетолагі падтрымліваюць навукоўцаў і дазваляюць піць сухое віно, таму што колькасць цукру ў ім мінімальная.

Экспэрты назвалі пяць прычын піць пасля вячэры па куфлю чырвонага сухога віна:

1. Вы хутчэй засняце. Шмат хто не ведаў, але ў віне ёсць гармон сну «мелатанін», які змагаецца з бессанню.

2. Вам лягчэй будзе расслабіцца і забыць пра сённяшнія ўзрушэнні, канфлікты, стрэсы.

3. Дзякуючы аднаму куфлю віна палепшыцца кровазварот і ў клеткі патрапіць неабходная колькасць кіслароду, за кошт чаго вы пазбавіцеся ад дакучлівых думак, страшных сноў, галаўных і сустаўных боляў.

4. Сухое віно даслоўна амалоджвае арганізм знутры, бо мае ў сваім складзе антыаксідантныя рэчывы. За кошт гэтага могуць знікнуць дробныя маршчыны з твару і трохі разгладзіцца цэлюліт на сцёгнах.

5. Ніякі авітаміноз вам не пагражае, калі вы часцяком дазваляеце сабе 100-150 мл сухога чырвонага віна. У гэтым вінаградным напоі змяшчаецца шмат карысных рэчываў, сярод якіх: вітаміны В, С, РР, калій, магній, марганец, ёд, фосфар і іншыя.

Да таго ж, для некаторых людзей віно - гэта любімы алкагольны напой, нават ад глытка якога яны адчуваюць непадробную асалоду, таму ім яно прыносіць карысць у плане адчування шчасця, бо выпрацоўка эндарфінаў у гэтыя моманты ўзмацняецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках