29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доўгі сон на выходных можа кампенсаваць недасып цягам працоўнага тыдня

Доўгі сон на выходных можа кампенсаваць недасып цягам працоўнага тыдня

Як захаваць баланс сну.

Швэдскія навукоўцы прааналізавалі звесткі аб працягласці жыцця 48 тысяч чалавек і заўважылі, што рызыка ранняй смерці была вышэйшай у тых, хто ўвесь час недасыпае ўсе сем дзён на тыдзень, але была не вышэйшай за звычайную ў тых, хто хоць бы два разы на тыдзень дазваляў сабе спаць столькі, колькі хочацца, піша «Популярная механика».

Калі вы ўвесь тыдзень дапазна заседжваліся на працы, пасля поўначы глядзелі серыялы або дабіралі гадзіны сну паводле іншай прычыны, вы, хутчэй за ўсё, прычынілі шкоду свайму здароўю.

Але не хвалюйцеся, а паспрабуйце адаспацца ў выходныя. Даследаванне швэдскіх навукоўцаў, апублікаванае ў часопісе Journal of Sleep Research, паказала, што людзі, якія спяць менш за пяць гадзін цягам працоўнага тыдня, але адсыпаюцца ў выходныя, пражываюць столькі ж, колькі тыя, хто высыпаецца кожны дзень. А вось людзям, якія не высыпаліся ні ў будныя дні, ні ў выходныя, часцей паміралі рана.

Група швэдскіх біёлагаў прааналізавала звесткі пра здароўе 48 тысяч дарослых людзей, сабраныя ў перыяд з 1984 да 1997 года, для іншага даследавання, звярнуўшы асаблівую ўвагу на працягласць сну і размеркаванне недасыпання па днях тыдня.

Кароткі (менш за пяць гадзін) сон навукоўцы суаднеслі з ранняй смяротнасцю, але толькі для тых людзей, якія не кампенсавалі недасыпанне ў будныя дні васьмю-дзевяццю гадзінамі здаровага сну ў выходныя.

Важна адзначыць, што гаворка ідзе пра людзей ва ўзросце да 65 гадоў. Навукоўцы асцярожна мяркуюць, што доўгі сон у выходныя дні некаторым чынам кампенсуе шкоду, прычыненую арганізму недахопам сну цягам працоўнага тыдня.

Высновы швэдскіх навукоўцаў супярэчаць звесткам іншых даследаванняў; так, у 2015 годзе спецыялісты з універсітэта Пітсбурга (Пенсільванія) апублікавалі ў Journal of Clinical Endocrinology&Metabolism артыкул, у якім прыводзілі звесткі аб фізіялагічных паказчыках удзельнікаў даследавання; ціск, узровень халестэрыну і іншыя важныя паказчыкі выявіліся найгоршымі ў тых, хто адсыпаўся на выходных, і найлепшымі - у тых, хто ўсе сем начэй спаў патрэбныя сем-восем гадзін.

Аднак амерыканскія навукоўцы не параўноўвалі працягласць жыцця, а швэдскія не вымяралі ціск і склад крыві ўдзельнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках